2010-04-24 11:24:56

Расія: Царква не хоча быць дзяржаўная



Руская Праваслаўная Царква не хоча быць дзяржаўнай Царквой. Старшыня Аддзялення знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату арцыбіскуп Ілярыён Альфееў, адхіліў аргуманты па гэтым пытанні, якія з”яўляліся ў розных расійскіх асяроддзях.
“Царква не можа ўмешвацца ў палітыку і спрыяць той ці іншай палітычнай партыі, а пры тым больш атаясамлівацца з некаторымі палітычнымі сіламі”,- сказаў арцыбіскуп Альфееў. Ён падкрэсліў, што рускае праваслаў”е не падтрымлівае ніякай палітычнай сілы. Гэты прынцып быў выразна сфармуляваны, ў так званай, “Сацыяльнай Канцэпцыі”, якая была распрацаваная і прынятая Архіярэйскім Саборам Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2000-м годзе. “Ня ўмешванне Праваслаўнае Царкы да палітычнай дзейнасці павінна знайсці ўзаемнасць ў ня ўмешванні дзяржавы ў нашыя ўнутранацаркоўныя справы”,- лічыць арцыбіскуп Ілярыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.