2010-04-24 06:56:19

Лідс. Тут у аўторак распачалася Пленарная сесія каталіцкіх біскупаў Вялікабрытаніі .


Першым пунктам абмеркавання стаўся візіт Бенедыкта XVI, запланаваны з 16 па 19 верасня. Сярод пытанняў, якія разгледжваюць англійскія біскупы, ўключаны статыстычныя дадзеныя і аналіз ладу жыцця і следванне рэлігійным абрадам каталіцкай моладзі. Іх прадставіў у Лондане ў лютым Кангрэс маладых пастаральных дзеячаў. Біскупы таксама абмяркоўвюаць праект Закона роўнасці для ўсіх, незалежна ад этнічнай прыналежнасці, расы і полу. Біскупаў непакоіць тэкст, падрыхтаваны міжпарламенцкай групай, і яны паімкнуцца выпрацаваць падыход, накіраваны супраць дыскрымінацыі. У цяперашняй рэдакцыі праект пагражае свабодзе католікаў у вызнаванні веры і абмяжоўвае магчымасці, напрыклад, атрымання адукацыі. Яшчэ 1 студзеня ў Ватыкане на прыёме біскупаў Папа Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Англіі і Валіі імкнуцца да таго, каб распаўсюджваць у грамадстве "маральную дактрыну Царквы”, прычым, ва ўсёй цэласці навучання і практыкі жыцця, каб абаранялі яе ва ўсёй паўнаце і ахоўвалі прыкладамі жыцця. 23 красавіка біскупы Вялікабрытаніі правядуць прэс-канферэнцыю, на якой прадставяць выпрацоўваемы зараз дакумент міжканфесійнага дыялогу на тэму : " Сустрэнем адлюстраванне Бога ў сваіх і чужых: крокі садзейнічання ўзаемнай павазе і разуменню паміж рэлігіямі".


 







All the contents on this site are copyrighted ©.