2010-04-24 11:27:01

Канфлікты і спрэчкі на рэлігійнай глебе паміж мусульманамі і хрысьціянамі ў Малайзіі з гэтага часу будзе вырашаць спецыяльна створаная камісія


Як паведамляе Бі-бі-сі, у сёлятнім студзені ў Малайзіі адбылася серыя нападаў на месцы рэлігійнага пакланення ў Малайзіі. Апаганьванням або нападам падзвяргаліся хрысціянскія цэрквы, мусульманскія мячэці, храмы сікхаў. Канфлікт на рэлігійнай глебе ў Малайзіі абвострыўся пасля рашэння суда, дазволіўшага не-мусульманам карыстацца словам "Алах". Мусульманская большасць Малайзіі засцерагаліся, што хрысціяне жадаюць карыстацца словам "Алах", каб пераканаць навяртацца ў хрысціянства з ісламу.
Па словах аднаго з прадстаўнікоў новай Камісіі, паўстала вострая неабходнасць весці шырокі дыялог паміж хрысціянамі і мусульманамі і спрабаваць пераадольваць рознагалоссі.







All the contents on this site are copyrighted ©.