2010-04-24 11:24:10

«Клопат аб людзях пажылога ўзросту і аб дзецях» - тэма 90-й пленарнай сустрэчы біскупскай Канферэнцыі Аргентыны


Паклапаціцца аб наўхільнай абароне слабых членаў грамадстваў, якім па прычыне пануючых тэндэнцый спажывецтва і гону за максімальным прыбыткам пагражае быць ператворанымі ці ў «матэрыял для эксперыментаў» ці быць выкінутымі, нібы нейкая рэч, з сацыяльнага кантэксту. З такім заклікам звярнуўся кардынал Хорхэ Марыё Бергольйо, Арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны з нагоды адкрыцця 90-й пленарнай Асамблеі нацыянальнай біскупскай Канферэнцыі .
Набажэнства, у якім саслужылі каля 100 біскупаў, было пачаткам малітоўных мерапрыемстваў, прысвечаных таксама святкаванню 200-годдзя незалежнасці краіны. У гэтым кантэксце кардынал Бергольйо падкрэсліў, што для таго, каб радзіма яшчэ больш адчувала мір і грамадзянскі супакой, неабходна разарваць кайданы эгаізму. Ён заклікаў заканадаўча прызнаць і паважаць неад'емную годнасць дзяцей і старых. Ён таксама заклікаў маліцца за краіну, прызнаючы ў ёй дар, які сучаснікі атрымалі ў спадчыну, дык яго варта абараняць ў гістарычнай, рэлігійнай, маральнай і культурнай самабытнасці, а таксама памнажаць, умацоўваць, каб перадаць наступным пакаленням.
Прымас Аргенціны заклікаў не шукаць уцёкаў толькі ў гістарычных ўспамінах або ва ўтапічнай мары, але працаваць над тым, каб будучыня мела ўстойлівую сувязь са сваімі каранямі. Ён адзначыў, што дзеці і моладзь з'яўляюцца будучым краіны разам са старымі, бо яны - гэта жывая памяць самабытнасці і крыніца мудрасці ды распазнавання дабра. Няма будучыні без спадчыны. На думку кардынала Бергольйо, неабходна, каб усе - урад, палітычныя партыі, мясцовыя суполкі, пачалі сур'ёзны дыялог для таго, каб разам пераадольваць з'явы беднасці і, асабліва няроўнасці між багатымі і галечнымі, а таксама не дапускалі грамадскага выключэння для аніякіх катэгорый.









All the contents on this site are copyrighted ©.