2010-04-23 15:49:47

У базыліцы святога Пятра можна спавядацца на 14 мовах свету


У ватыканскім саборы святога Пятра можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння на 14 мовах свету. На кожным канфесіянале, якія датуюцца яшчэ XVII ст., пазначаюцца мовы, на якіх можа спавядаць святар. Святло чырвонай лямпы азначае прысутнасць святара ў канфесіянале. Пілігрымаў спавядаюць святары з Італіі, Германіі, Іспаніі, Польшчы, Бразіліі, Мальты, Харваціі, Румыніі, ЗША і іншых краінаў свету. Усе спаведнікі — манахі ордэна канвентуальных францішканаў. Кожны з іх спавядае па 24 гадзіны ў тыдзень згодна з графікам, які складаецца з улікам таго, каб ва ўсе часы наведвання базылікі пілігрымы маглі карыстацца з сакрамэнту пакаяння на асноўных еўрапейскіх мовах. Пра гадзіны споведзі на больш рэдкіх мовах можна даведацца пры ўваходзе ў святыню. Штодзённа сабор святога Пятра наведвае каля 20 тысяч пілігрымаў, у мінулым годзе святыню наведалі звыш 7 мільёнаў чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.