Папскім ўрад да спраў літургічных цырымоній падаў даты бэатывфікацый ў найбліжэйшых
двух месяцах. Дэкрэты Кангрэгацыі Кананізацыйных Спраў, якія тычацца гераічнасці
цнотаў і цудаў новых Бласлаўлёных, што прыпісваюцца іхняму заступніцтву былі прынятыя
раней. І так у нядзелю 25-га красавіка, ў рымскай Базыліцы Святога Яна на Латэране
будзе ўзняты да хвалы алтароў італьянскі кармэліт, айцец Анджэло Паолі, які памёр
у Рыме ў 1720-м годзе, маючы 78-м гадоў. Таго ж самага дня ў Барселоне, Гішпанія,
адбудзецца бэатыфікацыя капунцына, айца Хозэ у Солера, які там і памёр у 1871-м годзе.
Ён заснаваў Зграмаджанне Законніц Капуцынак Маці Боскага Пастыра. 22-га траўня,
ў Вігілію Саслання Святога Духа ( Пяцідзесятніцы) будзе паднесена да хвалы алтароў
італьянска Тэрэза Манганелло. Цырымонія адбудзецца на поўдні Італіі ў горадзе Бэнэвэнто.
Гэтая францішканская тэрцыярка, памерла ў 1876-м годзе, маючы 27-м гадоў. Яна дала
пачатак Зграмаджанню Сясцёр Францішканак Непарочнага Зачацця Марыі. Праз тыдзень,
у Нядзелю Найсвятой Тройцы 30-га мая, ў рымскай Бызыліцы Санта Марыя Маджорэ адбудзецца
бэатыфікацыя законніцы Марыі Пярыны дэ Мікэлі. Гэтая італьянская законніца са Зграмаджання
Дочак Непарочнага Зачацця, памерла ў 1945-м годзе маючы 55-ць гадоў. За жыцця пашырала
славу Святога Аблічча Хрыста. У чэрвені, побач планаванай на першую нядзелю месяца
бэатыфікацыі ксяндза Папелушкі, тыдзень пазней адбудзецца яшчэ адна такая ўрачыстасць.
У суботу 12-га чэрвеня ў Яэн, на поўдні Гішпаніі да хвалы адтароў будзе паднесены
Мануэль Лозано Гаррыдо. Гэты свецкі чалавек з Каталіцкае Акцыі, пісьменнік і журналіст,
ў сваім 51 гадовым жыцці многа пакутаваў. Пацярпелы ад паралічу, пражыў 32-а гады
на інвалідскай калясцы, і апошнія 9-ць гадоў свайго жыцця быў сляпым. Памёр у 1971-м
годзе.