2010-04-23 15:50:05

Tарвайаніка. Тут, у марскім мястэчку блізка Рыма пройдзе ў гэтыя выхадныя маніфестацыя супраць жорсткага абыходжання з дзецьмі. "Разбурыць сцяну маўчання."


Мэта дэманстрацыі - не маніпуляваць барацьбой супраць педафіліі, але рэальна дапамагчы дзецям. Народная дэманстрацыя супраць педафіліі і дзіцячай парнаграфіі з'яўляецца ініцыятывай малітоўнай Асацыяцыяй "Францыск і К’яра(Асізскія святыя)”, створаная групай маладых людзей і сем'яў у парафіі курортнага горада. Асацыяцыя канкрэтна стварыла ў 2003 годзе дамы-сем’і для дзяцей, якія сталі ахвярамі гвалту. Вось што расказаў у інтэрв'ю прэзідэнт асацыяцыі князь Алясандр Орсіні: - “Сэнс дзейнасці - не пакідаць дзяцей сам-насам, таму што мы зразумелі пасля больш чым сямі гадоў працы з такімі дзеткамі - ахвярамі жорсткага абыходжання і гвалту, што неабходна шырэй гаварыць, крычаць аб праблеме, звяртацца да ўсіх людзей. Мы не хочам пакінуць тэму ў спакоі, каб сказаць гэтым дзецям, што яны не адзінокія, што яны не вінаватыя, ды хочым звярнуць увагу ўсіх асоб, хочым працягваць гаварыць і з іншымі дзецьмі, якія штодня, на жаль, церпяць гвалт і застрашваюцца сказаць пра гэта. На жаль, насілле ў большасці выпадкаў ўзнікае галоўным чынам у сям'і. Дык перш за ўсё нашу задачу мы бачым у тым, каб разбурыць сцяну маўчання. Шмат разоў людзі, якія здагадваюцца - сваякі, суседзі, настаўнікі – таксама баяцца заўважаць. А яны павінны казаць, што ёсць нешта няправільнае, ненармальнае, бо дзеці даюць тым ці іншым спосабам паведамленні аб бядзе. Шмат разоў, калі мы бачым неспакойных дзецей, сумных, ці шкадлівых ў школе, тых, што ствараюць найбольш праблем, жорсткіх не па гадах - гэта дзеці, якія маюць за сваімі маленькімі плячыма гісторыю гвалту, жорсткага абыходжання. Такім чынам, грамадства павінна даць рэкамендацыі ўсім катэгорыям грамадзян, якія павінны быць блізкія да такіх дзяцей. Галоўнае цяпер - разбурыць сцяну маўчання, якая занадта часта пакідае гэтых дзяцей перад жудасцю гвалту ў адзіноце. У цяперашні час шмат гавораць пра педафілію, але мы думаем, што гавораць неправільна, скандальна, брудна і дрэнна. Недастаткова паўторамі баналізаваць з'яву, выносячы выпадкі толькі на першыя палосы газет, а часам і проста дэзынфармуючы. Мы хочам, каб сродкі масавай інфармацыі займаліся раз'ясніваннем і папярэджаннем гэтай з'явы, і каб кожны дарослы знаходзіўся нераўнадушна побач з дзецьмі – усімі дзецьмі. Гэта – абавязак устаноў і ўсіх людзей – абараняць дзяцінства, і тут кожны можа зрабіць нешта добрае.








All the contents on this site are copyrighted ©.