2010-04-22 13:47:01

Цудатворны праваслаўны грэцкі вобраз Божай Маці «Всецарыца» да 22 мая будзе знаходзiцца ў Гомелі


Дабратворная ікона «Пантанасса» («Усеўладычыца») з XVII стагоддзя захоўваецца на Святой гары Афон у саборным храме Ватапедскага манастыра ў Грэцыі. Спіс гаючае іконы быў выкананы па просьбе і блаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстархa. Дзіўная выява Багародзіцы напісана афонскімі манахамі з захаваннем усіх канонаў, тут жа афонскія праведнікі і асвяцілі cпіс на першавобразe. «Усецарыца» вядомая цудамі вылячэння ад раку, наркаманіі, СНІДу. Доўгі шлях іконы з Грэцыі ў Беларусь пачаўся 9 сакавіка. Напярэдадні Дабравешчаньня, 6 красавіка грэцкую святыню ўрачыста даставiлі ў кафедральны сабор Пятра і Паўла горада над Сожам. У гэтым храме Гомеля дабрадатнаму вобразу можна будзе пакланіцца да 22 мая. Пасля знаходжання ў абласным цэнтры ікона адправіцца ў вёску Жалезнікі Веткаўскага раёна. Тутэйшая царква святога Мікалая, адноўленая ў 2005 годзе, стане месцам пастаяннага знаходжання шанаванга цудатворнага вобраза.










All the contents on this site are copyrighted ©.