2010-04-22 13:44:27

«Шлях да бліжняга» - Новая аўдыякніга Любаміра Гузара.


У сераду, 14 красавіка, у 12.00 у Кіеве, кардынал Любамір (Гузар), Кіраўнік Украінскага Грэка-Каталіцкага Касцёла, прадставіў сваю другую аўдыякнігу «Шлях да бліжняга».
Выпуск аўдыякнігі Любаміра Гузара ажыццявіла мультымедыйная студыя «Свічадо». Уступнае слова да яе запісала народная артыстка Украіны Ніна Мацвіенка. Кніга складаецца з двух дыскаў і запісана ў форме размовы.
У аўдыякнізе «Шлях да бліжняга» кардынал Любамір падзяліўся са слухачамі ўласнымі разважаннямі на ключавыя тэмы: «Аб каханні», «Аб мужчыне і жанчыне», «Аб кантрацэпцыі і абортах» «Аб грамадзяніне і дзяржаве», і «Аб патрыятызме і шавінізме»
«Як быць, калі любоў недастаткова моцная? Як Касьцёл ставіцца да пошуку другой «палавінкі», калі даводзіцца сустракацца з некалькімі асобамі? Ці павінна жанчына сядзець дома, а муж працаваць? Чым важней забяспечыць: спадчынай або адукацыяй? Як будаваць адносіны паміж рознымі пакаленнямі? », - гэта пытанні, на якія можна знайсці адказы на першым дыску аўдыякнігі «Шлях да бліжняга».
На другім дыску аўдыякнігі «Шлях да бліжняга» Кіраўнік УГКК фармулюе ўласнае стаўленне да праблем карупцыі, атрыманых ад хабараў дабрачынных грошай, раіць, як выжыць і пракарміць сям'ю ва ўмовах крызісу. Кардынал Любамір распавядае аб сваім разуменьні патрыятызму і шавінізму, культурнага падзелу паміж Усходам і Захадам, пра гераічныя старонкі гісторыі.  







All the contents on this site are copyrighted ©.