2010-04-21 13:28:24

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 21-га красавіка



Падводзячы вынікі свайго Апостальскага Падарожжа на Мальту з нагоды 1950-й гадавіны знаходжання на гэтым востраве Апостала Народаў Святога Паўла, Бэнэдыкт 16 падзякаваў уладам Мальты і вернікам за сардэчны прыём. Прыпомніў сустрэчу з Прэзідэнтам краіны, з вернікамі, асабліва з моладдзю і з групаю місіянароў у Гроце Святога Паўла ў Рабаце.
У часе Святой Імшы ў горадзе Фларыяна Бэнэдыкт 16 успомніў аб хрысцінякіх каранях Мальты, аб збераганні рэлігійнае традыцыі і аб спадчыне Святога Паўла як таксама аб адважным вызнаванні веры. Падкрэсліў уклад тамашняга Касцёла ў місійную дзейнасць ды ў развіццё культуры і грамадскага жыцця, заахвочваючы жыхароў Мальты да асаблівае шчодрасці і турботы пра эмігрантаў.
У часе набажэнства ў порце Валетта Папа пажадаў моладзі, каб ставала вучнямі Хрыста, з надзеяю глядзела ў будучыню, дацэньваючы Божыя ўчынкі стварэння; бараніла чалавечае жыццё, акружаючы з асабліваю пашанаю сужонства і адзінства сям”і.








All the contents on this site are copyrighted ©.