2010-04-20 18:21:40

Ватыкан. У базіліцы святога Пятра 20 красавіка адпелі кардынала Томаша Шпідліка.


Папа Бенедыкт 16 у задушнай гамеліі працытаваў чэскага субрата, памёрлага пасля свайго 90-годдзя: " Праз усё жыццё я шукаў аблічча Езуса, і цяпер ёсць шчаслівы і спакойны, бо хутка пайду, каб убачыць Яго". Свяцейшы Айцец назваў гэты выказ нябожчыка цудоўным - бо так па-дзіцячаму просты і адначасова глыбокі сваёй праўдаю. Далей Папа, просячы святых дараў для жыцця вечнага кардыналу Томашу, вызначыў асабістыя ўраджанні аб саратніку і браце-кардынале. Бенедыкт 16 адзначыў вялікае пачуццё гумару і інтэлігентнасць памёрлага, сказаў, што той меў усе характарыстыкі чалавека, які мае не толькі моцны розум, але і вялікую унутраную свабоду. Прыпомніўшы, як многа прыйшлося цярпець айцу-езуіту ў часы камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі, Папа выказаў пэўнасць. што ягоная асоба, а не толькі кнігі - тэалагічныя, філасофскія і мастацкія - памнажалі сілы вучняў і надзею ва ўсіх хрысціянах сацыялістычнай Чэхаславакіі. " Нягледзячы на непазбежныя перамены, звязаныя са ўзростам, айцец Шпідлік да канца быў малады духам і свежы розумам." Папа маліўся да Беззаганнай Багамаці, каб суправаджала дарагога памёрлага брата да абдымкаў Святой Тройцы, дзе зможа навек супачыць у бясконцае Любові Бога.







All the contents on this site are copyrighted ©.