Неадкладна пасьля сустрэчы з моладдзю Папа прыбыў на міжнароднае лётнішча Мальты,
дзе адбылася цырымонія развітання з краінай. У развітальнай прамове Бэнэдыкт 16
сказаў, што Евангелле прапаведванае Святым Паўлам уфармавала духоўную тоеснасць Мальты.
Яшчэ раз заклікаў яе жыхароў, каб зберагалі глыбокую свядомасць сваёй тоеснасці і
ўздымалі адказнасць, што выплывае з яе і былі вернымі хрысціянскаму пакліканню. Пантыфік
адзначыў, што з “огляду на геаграфічную сітуацыю Мальты ў сэрцы Міжземнага мора, многія
імігранты прыбываюць да яе берагоў. Некаторыя з іх уцякаюць перад насіллем і пераследаваннямі,
іншыя ў пошуках лепшага жыцця”. Святы Айцец свядомы таго, што не проста прыняць так
шмат імігрантаў. Ніякая краіна не можа вырашыць цяжкасцяў, што з гэтым спалучаюцца.
Бэнэдыкт 16 спадзяецца, аднак, што дзякуючы сваім хрысціянскім караням і “слаўнай
гісторыі даваць гасціннасць замежнікам” Мальта будзе ім дапамагаць.