2010-04-18 12:56:33

Багародзічная малітва вялікоднага перыяду "Каралева Неба"


Затым Папа адгаварыў з вернікамі багародзічную малітву вялікоднага перыяду “Каралева Неба”. У сваёй прамове сказаў, што яму вядома аб спецыяльнай адданасці мальтыйскага народу Божай Маці, што выяўлена ў вялікім абажанні Божай Маці Та Піну і я рады з таго, сказаў Пантыфік- што маю магчымасць маліцца перад ейнай выявай. Я рады прадставіць Ёй “Залатую Розу” (Rosa d’Oro) як знак нашай сыноўскай любові.
На заканчэнне Святы Айцец прывітаў асабліва італьянскіх пілігрымаў, што прыбылі з паблізкіх востраваў Лямпэдуза і Ліноса.








All the contents on this site are copyrighted ©.