2010-04-17 17:40:36

Папа на Мальце. Сваё прывітальнае слова пачаў па-мальтыйску.


« Дазвольце мне заклікаць вас выкарыстаць гістарычную нагоду навыкаў і натуральнай разнастайнасці для большага ўкладу ва ўзаемаразуменне паміж народамі, культурамі і рэлігіямі Міжземнамор'я. Бо шмат яшчэ трэба зрабіць для стварэння адносінаў сапраўднага даверу і плённага дыялогу. Мальта ...мае дыяпазон для таго, каб працягваць руку дружбы і абапёры ўсім бакам»,- прыгадаў Свяцейшы Айцец . А распачаў са слоў ласкі і радасці:(голас папы па-мальтыйску):-«Мне дастаўляе вялікае задавальненне сёння быць тут з вамі на Мальце, -сказаў Папа .- Я прыйшоў як паломнік , каб славіць і хваліць Пана за цуды, тут здзейсненыя... Я прыйшоў як намеснік Пятра, каб умацаваць вас у веры і аб'яднацца з вамі ў малітве да Бога Жываго, на ўзор усіх святых, у іх ліку - Паўла, вялікага апостала Мальты. Хаця візіт у вашу краіну кароткі, спадзяюся, што прынясе шмат плёну.»... Далей Святы Айцец выказаў падзяку Прэзідэнту за добрыя словы ад імя усяго мальтыйскага народа, і за запрашэнне ды вялікую працу падрыхтоўкі апостальскага візіту. Асаблівым чынам Папа павітаў арцыбіскупа і біскупаў, тут жа прысутных. Далей прамоўца прыпомніў, як Евангеліст Лука апісвае падзею караблекрушэння апостала Паўла з вучнямі (Деянні святых апосталаў, 27раздзел, 26 страфа). «Некаторыя могуць падумаць, прыбыццё Святога Паўла на Мальту - непрадбачная падзея, нават некаторыя думаюць, што гэта ўсяго толькі памылка гісторыі. Вачыма веры, аднак, мы можам прызнаць тут працу Боскага провіду.»- падкрэсліў Папа . Ён далей прыгадаў стратэгічнае размяшчэнне архіпелагу і тое, што Мальта апынулася ўнутры і на скрыжаванні многіх вялікіх падзей і культурных пераменаў у гісторыі і палітыцы Еўропы, Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі - міжземнаморскіх краін, ды працягвае адыгрываць важную ролю і па сённяшні дзень. Місіянерская дзейнасць Паўла з вучнямі дала шмат плоду на працягу стагоддзяў і зрабіла неацэнны ўклад у фармаванне багатай і разнастайнай культуры мальтыйцаў, асветленай Евангеллем.
« Георгіеўскі крыж на сцягу краіны, - працягваў Святы Айцец, - знак гонару за мужнасць вашых людзей у цёмны час апошняй Сусветнай вайны... Мальта па-ранейшаму адыграе важную ролю ў палітыцы, напрыклад, у дэбатах пра асаблівасць, культуру і палітыку Еўропы( прыгадаем тут, што маленькая Мальта – член ЕС)... Я таксама хацеў бы падтрымаць, - працягваў Папа, -прыхільнасць вашага ўрада да ўзделу ў больш шырокіх гуманітарных праектах, асабліва для Афрыкі. Хацелася б спадзявацца, што праява сапраўднай хрысціянскай любові падвысіць эфектыўнасць праграм дапамогі і паспрыяе дабрабыту народаў на шляху развіцця." Aсабліва пахваліў высокі госць Мальту, яе ўрад і народ за адказнае дзяржаўнае стаўленне да праблем сям'і і шлюбу як натуральнага і святога чалавечага інстытуту, бо сапраўдны характар сям'і – абараняць святасць чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці. Папа высока ацаніў належную павагу да свабоды веравызнання, што вядзе да цэласнага развіцця асобы і цэлага грамадства. Мальта мае цесныя сувязі з Блізкім Усходам ды з'яўляецца не толькі культурным і рэлігійным, але нават моўным мастом культур.Напрыканцы ён надзяіў усім блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.