2010-04-17 19:02:40

Айцец-генерал Таварыства Езусавага накіраваўся ў Іспанію і Лацінскую Амерыку


На 18 красавіка назначана беатыфікацыя Бернарда дэ Хойоса. З гэтай нагоды для ўдзелу ў падзеі ад 16 красавіка Генерал езуітаў айцец Адольфо Нікалас, будзе знаходзіцца ў Іспаніі, дзе сустрэнецца з субратамі у Вілагарсія дэ Кампос. У канцы візіту 19 красавіка прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Папскім універсітэце Каміласу Міжнароднага кангрэса на тэму: «Асновы і фундамантальны памер - быць сапраўдным святаром». У той жа дзень пераляціць у Мексіку і Гаіці, а далей наведае Даменіканскую Рэспубліку, Сальвадор, Нікарагуа. Асаблівая ўвага будзе нададзеная сустрэчам на Гаіці, дзе мясцоваму насельніцтву нясуць сваю дапамогу айцы-езуіты. Яны засяроджаны на агульна -аднаўленчых працах, асабліва ў сферы аказання дапамогі сіротам і усім дзецям ды моладзі. Члены таварыства Езусавага разам з іншымі святаслужыцелямі на Гаіці працуюць для аказання насельніцтву лячэння , пракармлення і іншай дапамогі пасля землятрусу 12 студзеня гэтага года, наступствы якога адчуваюцца вельмі моцна і вымушаюць падвышэння сусветнай увагі да Гаіці.








All the contents on this site are copyrighted ©.