2010-04-16 14:28:34

Рым: " Шчодрасцю адказваць на выклікі душпастырства для хрысціянаў ўсходняй традыцыі, што жывуць на Захадзе".


Такую задачу паставіў перад сабой факультэт Кананічнага Права Папскага Універсітэта «Святога Крыжа».Яе імкнуцца пачаць вырашаць падчас навуковай канферэнцыі на тэму «Усходнія хрысціяне і лацінскія пастыры». Яна таксама прымеркаваная да 20-годдзя Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Дыскусія мае на мэце падкрэсліць абавязкі, якія мае лацінская каталіцкая ерархія, каб належным чынам падысці да справы душпастырства згаданых катэгорый вернікаў. На працягу двух дзён абмяркоўваюцца такія пытанні, як абавязак лацінскіх біскупаў клапаціцца пра ўсходніх вернікаў у сваіх дыяцэзіях пры адсутнасці сваіх, yсходне-каталіцкіх душпастыраў, звернута ўвага на агульную юрысдыкцыю Цэркваў - кожнай намінацыі у адпаведнасці са сваім правам. На нарадзе вылучаная неабходнасць прысутнасці ўсходніх святароў у лацінскіх адміністрацыйных адзінках, пададзеныя прапановы для пастырскага наталення праваслаўных, прысутных ў краінах, дзе большасць складаюць хрысціяне лацінскага чыну. У ходзе працаў абмяркоўваецца ўжыванне ўсходняй Літургіі ў Касцёле на Захадзе.
Прэзідэнт Папскай Рады па справах заканадаўчых тэкстаў, біскуп Дзімітрыёс Салахас, Экзарх для каталікоў візантыйскага абраду ў Грэцыі, святаслужыцелі-канонікі з розных краін, прадстаўнікі еўрапейскіх універсітэтаў прынялі рашэнне часцей звяртацца да дадзенай тэмы, якая стаецца ўсё актуальнейшай з падвышэннем прыбыцця ўсё большай колькасці хрысціянаў з краін Усходняй Еўропы. Прыгадаем напрыканцы тэму гутарак «Пошук належных адказаў кананічна-прававога характару для душпастырства хрысціян ўсходняй традыцыі, якія эмігравалі на Захад».







All the contents on this site are copyrighted ©.