2010-04-16 14:27:52

Ватыкан. Адсюль надвячоркам суботы накіраваўся ў сваё 14 Апостальскае падарожжа Папа Бенедыкт XVI. Сотні свецкіх журналістаў-міжнароднікаў - на месцы падзеі, 60 нацыянальных тэлекаментатараў асвятляюць для гледачоў у сваіх краінах.


Падарожжа на Мальту адбываецца, як і меркавалася, ў красавіку, пасля дня народзінаў Папы Ратцынгера. 16 красавіка Святому Айцу споўнілася 83 гады, таксама сёлятняй вясной ён адзначвае пятую гадавіну свайго абрання на Святы Пятровы Пасад. Далей, як паведамляе французскае агенства "Медыа", падчас візіту Бэнэдыкта XVI у Англію магчыма наведванне Паўночнай Ірландыі або Шатландыі. Аб трэцеразовым падарожжы - ў Германію гаво рыцца, што ў яго маршруце павінен апынуцца Бярлін. А вось пра падарожжа, якое можа мець сувязь з магчымай сустрэчай Святога Айца і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, падаюць толькі нешматлікія свецкія крыніцы, якія дагэтуль не выключаюць такой гістарычнай магчымасці ў Беларусі, куды Папу запрашалі Беларуская Біскупская Канфярэнцыя і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, або ў Mарыйным санктуарыі ў партугальскай Фаціме.








All the contents on this site are copyrighted ©.