2010-04-12 14:32:08


У сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся каля Смаленска, Папа Бенедыкт XVI скіравал тэлеграму ў Польскі парламэнт.


У гэтай тэлеграме Святы Айцец выказаў шчырыя і сардэчныя спачуванні Польскаму Народу.
«Вялізным болем напоўніла мяне вестка аб трагічнай смерці Спадара Прэзідэнта Леха Качыньскага, яго жонкі, а таксама асоб, якія спадарожнічалі яму ў дарозе да Катыні.
Сярод іх жадаю адзначыць Спадара Рычарда Качароўскага, былога прэзідэнта РП у выгнанні, Ардынарыя Польскага Войска біскупа-капэляна Тадэвуша Плоскага, праваслаўнага арцыбіскупа капэляна Мірона Хадакоўскага і эвангеліцкага душпастыра капэляна кс. Адама Пілька.» - сказаў Папа. «Усіх ахвяраў гэтага драматычнага выпадку - парламентарыяў, палітыкаў, прадстаўнікоў арміі, Катынскіх Семьяў і іншых асобаў - давяраю ласцы Міласэрнага Бога. Няхай Ён прыме іх у сваю хвалу. Сем'ям тых, якія загінулі і ўсім Палякам складаю сардэчнае спачуванне і абяцаю сваю духоўную блізкасць. На гэты складаны час буду прасіць Усемагутнага Бога аб адмысловым блаславенні для польскага Народу» - сцвердзіў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.