2010-04-12 14:33:29

Лурд: 150 чалаек - пераможцаў мясцовых выбараў у Францыі робяць паломніцтва да Марыйнага Санктуарыя.


 8 красавіка 2010 году пачалася 2-я пілігрымка пераможцаў нядаўніх мясцовых выбараў у Францыі да Лурду, сусветна вядомага Багародзічнага цудатворнага цэнтра, адкрытага для ўсіх, у тым ліку, і палітыкаў, каб «ўкараніць ў каталіцкай веры свае палітычныя намаганні», - гаворыцца у спецыяльным прынагодным камунікаце. Задума гэтага мерапрыемства належыць Шарлю Леву, сенатару ад дэпартамента Прыморскай Сены, Прэзідэнту асацыяцыі «Дэпутаты хрысціянаў». Падчас пілігрымкі ўдзельнікі слухаць разважанні кардынала Філіпа Барбара, Ліёнскага Арцыбіскупа, на тэму «Царква - на служэнні цалкавітай чалавечай асобе»,ды біскупа Клода Навата, ардынарыя Ангулемскага, аб «Культурнай будучыні Касцёла Францыі». Прадугледжаны таксама круглы стол, прысвечаны сацыяльнай энцыкліцы Папы Бенедыкта XVI «Caritas in veritate Праўда ў любові».








All the contents on this site are copyrighted ©.