2010-04-09 20:15:15

Каментар айца Ламбардзі, прэссакратара Святога Пасаду і генер.дырэктара тэле-Радыё Ватыкана: - «Старт-2» - гэта «добрая вестка», паколькі гаворка ідзе аб пераадоленні стадыі застою.


У чацвер 8 красавіка ў іспанскай Зале Праскага граду - тaм , дзе некалькі месяцаў таму Папа Бэнэдыкт XVI гутарыў з палітычнымі і дыпламатычнымі дзеячамі Чэскай Рэспублікі, - прэзідэнты Злучаных Штатаў Амерыкі і Расійскай Федэрацыі падпісалі пагадненне СНВ («Старт-2») аб скарачэнні стратэгічных ядзерных узбраенняў. :- ..." Добрая вестка,бо яна аб аднаўленні шляху да скарачэння і - трэба спадзявацца - да поўнага выкаранення найбольш небяспечных арсеналаў." Далей айцец Федэрік Ламбардзі цытуе вымаўленыя Папам нядаўна словы пра іншую падзею - падзеннe Берлінскай сцяны 20 гадоў таму: «Імкненне грамадзян cпраўдзілася,- то, чаго яны чакалі ад урадаў, патрабавалі новых мадэляў грамадзкага жыцьця і салідарнасці паміж нацыямі і народамі, без якіх доўгачаканая будучыня, заснаваная на справядлівасці, міры і дабрабыце, не змагла б здзейсніцца ». Ядзерныя боегалоўкі будуць скарочаныя да 1150 адзінак, а ракетоносьбіты - да 800, гэта значыць на 30 працэнтаў у параўнанні з 2002 годам. Безумоўна, і іх дастаткова, каб разбурыць нашу планету, але ўсё ж іх нашмат менш, чым у часы неўтрыманай, марнай і шалёнай гонкі ўзбраенняў. Магчыма, размовы аб міры, даверы і салідарнасці ў той час, калі па-ранейшаму існуюць тысячы магутных ядзерных снарадаў, залішне аптымістычныя, але ва ўсялякім выпадку можна з упэўненасцю казаць аб правільна абраным шляху, працяг якога неабходны. Цяпер можна з большай надзеяй гаварыць і аб нераспаўсюджанні ядзерных узбраенняў у іншых дзяржавах з амбіцыямі атамных, і тым больш апраўданымі здаюцца фінансавыя, навуковыя і чалавечыя інвестыцыі, звязаныя з самымі надзённымі патрэбамі чалавецтва і яго развіцця. Усякае намаганне ў гэтым напрамку павінна быць падтрымана, і Касцёл заўсёды будзе стаяць на баку міратворцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.