2010-04-07 14:17:12

Рым. Папа Бенедыкт 16 даслаў сваё пасланне жыхарам горнай зоны Абруца ў Італіі, якая моцна пацярпела год таму назад ад землятрусу, што забіў больш за 300 чалавек.


Поспех у аднаўленні будынкаў і самой тканкі жыцця - уся духоўная і матарыяльная рэканструкцыя грунтуецца на веры ў Уваскрoслага Хрыста. Такая асноўная думка паслання. У прыватнасці, Папа піша: "Праз год пасля трагічнага землетрасення, якое адбылося L'Aquila i правінцыі, Святы Айцец жадае разам з цэлым Касцёлам выказаць пачуцці духоўнай блізкасці да царкоўнай і грамадскай супольнасці горада і правінцыі." Тут Папа зноў выказвае сваё заахвочванне, каб улады працягвалі дапамогу, а кожны чалавек з папярэдняй заангажаванасцю і храбрасцю прычыняўся да сацыяльнай рэканструкцыі, заснаваай на цвёрдай скале веры ў Yваскрасенне Хрыстуса ". Гэтаe пасланне Бенедыктa XVI прачытаў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ пасля памінальнай цырымоніі ў базыліцы вёскі Колемаджо, дзе Літургія была адцэлебраваная разам з вікарным біскупам Л'Аквілы монс. Джовані Эрколе. У сваім пасланні Папа "заклікае заўсёды захоўваць маральную і рэлігійную спадчыну высакароднага народа Абруца, што ўключае ў сябе "спецыяльныя малітвы ў памяць аб бязвінна загінуўшых і просьбы аб Нябесным заступніцтвe Найсвяцейшай Панны Марыі і святых". Напрыканцы паслання Свяцейшы Айцец запэўнівае мясцовых рэлігійных дзеячаў, вернікаў і ўсіх жыхароў мясцовасці, дзе здараюцца землятрусы, аб малітве і дасылае "суцяшальныя Aпостальскае бласлаўленне".








All the contents on this site are copyrighted ©.