2010-04-03 12:35:44

Літургія Мукаў Пана ў Ватыкане


Галоўным здарэннем Вялікае Пятніцы ў Ватыкане была Літургія Мукаў Пана, якой старшынстваваў у Ватыканскай Базыліцы Святы Айцец. Згодна са звычаям казанне ў часе набажэнства сказаў Прапаведнік Папскага Дому.
Айцец Ранера Канталямэсса гаварыў аб новым святарстве, якое сваёю ахвяраю ўстанавіў Хрыстос. Яно новае не толькі ў адносінах да Старога Запавету, але таксама і ў дачыненні да якога-небудзь пазабіблійнага святарства.
“Кожны іншы святар дае тое, чым не ёсць,- гаварыў прапаведнік папскага дому,- Хрыстос даў сябе, сябе самога склаў у ахвяру. Сама ахвяра не мае, так бы сказаць, “успакойваць” Бога і бліжняга, але хутчэй “ўспакойваць” чалавека, зрабіць, каб ён адмовіўся ад варожасці ў адносінах да Бога і бліжняга. Хрыстос прыйшоў не з крывёю іншага, але са сваёй ўласнай. Не ўсклаў сваіх грахоў на плечы іншага- чалавека ці жывёліны- але сам усклаў на сябе грахі іншых. У гэтым сэнсе ахвяра Езуса з”яўляецца цудоўным пасланнем для нашага свету. Паказвае, што насілле ёсць арахаічным перажыткам, адступленнем да прымітыўных і мінулых формаў развіцця. Нагадвае таксама, што гвалт прайгрывае”.
Італьянскі святар падкрэсліў, што насілле не знікла са свету. Як не парадаксальна, пакаленне, якое ніколі не зазнала сапраўднае вайны, ўпіваецца гвалтам у сродках масавай інфармацыі і камп”ютэрных гульнях. Пастаянна занадта мала гаворыцца пра гвалт у адносінах да жанчын,- адзначыў айцец Канталямэсса. Ён нагадаў, што народам, які ў асаблівы спосаб падвяргнуўся гвалту ёсць гэбрэі. Сёлета яны святкуюць свята Пасхі ў гэтым самым часе што і хрысціяне. У гэтым кантэксце Прапаведнік Папскага Дому працытаваў ліст, які ён атрымаў у апошні час ад прыяцеля Гэбрэя, які піша: “Я з агідай прыглядаюся грубянскім нападам, якія на цэлым свеце засяроджваюцца навакол Касцёла, Папы Рымскага і вернікаў. Выкарыстоўванне стэрэатыпаў і пераход ад асабістай адказнасці да калектыўнай, прыпамінае мне найбольш ганебныя аспекты антысэмітызму. Жадаю затым запэўніць айца, Папу Бэнэдыкта 16 і ўвесць Касцёл аб маёй салідарнасці, Гэбрэя адкрытага на дыялог, а таксама аб салідарнасці ўсіх тых, якія ў гэбрэйскай супольнасці, а іх шмат, падзяляюуь гэтыя братэрскія пачуцці”.
Айцец Ранеро Канталямэсса пажадаў гэбрэям добрае Пасхі і сваё казанне, ў часе папскае Літургіі Мукаў Пана, закончыў малітваю з гэбрэйскага абраду пасхальнае вячэры, якая таксама прынялася ў хрысціянскай традыцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.