2010-04-03 12:35:23

"Крыжовая Дарога" ў рымскім Калізэі


Проста з Базылікі Святога Пятра Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў у Рымскі Калізэй, дзе на яго чакала каля 70-ці тысяч вернікаў. Тут адбылася так званая “Крыжовая Дарога”. Разважанні для паасобных станцыяў падрыхтаваў кардынал Каміло Руіні, былы старшыня Эпіскапату Італіі. У сваіх разважаннях ён падкрэсліў, што ва ўкрыжаваным Езусе Хрысце мы бачым сапраўднае аблічча чалавека і Бога. “Сын Божы, які памірае за кожнага з нас даў канкрэнты доказ аб тым, як вялікімі і каштоўнымі мы ёсць ў вачах Бога, адзіных вачах, якія пранікаюць ўсялякага роду выдумкі і глыбінна заўважваюць праўду рэчаў”,- адзначыў італьянскі кардынал. Крыж першым узняў цяперашні Вікарый Папы для Рымскае Дыяцэзыі, кардынал Агостіно Вілляні.
На заканчэнне набажэнства Папа Бэнэдыкт 16 звярнуўся з прамоваю да вернікаў. У ёй заклікаў іх, каб не абмяжоўваліся да сэнтыментальнага спачування, але знаходзілі сваё месца ў пакутах Езуса, каб суправаджалі Яго сваім жыццём і жыццём Касцёла, жыццём свету.
RealAudioMP3
“Мы ведаем, што ў Крыжы Пана, ў любові без межаў, якой Ён аддае Сябе цалкам, ёсць крыніца жыцця, вызвалення, міру і збаўлення”. Далей Святы Айцец адзначыў, што тэкст разважанняў “Крыжовае Дарогі” аднавіў жаданне перажаваць кожнага дня тую ж любоў, якая з”яўляецца адзінай сілай, якая абнаўляе свет.
Бэнэдыкт 16 адзначыў далей, што “Крыжовая Дарога” ў рымскім Калізэі дала магчымасць да абажання аблічча Хрыста, зняважанага, пакрыўджанага грахом чалавека. Адзначыў, што падчас літургіі Пасхальнае Вігіліі Касцёл будзе абажаць Хрыста ў абліччы поўнае радасці і святла. Смерць Езуса становіцца крыніцай жыцця. Крыж, які здаваўся быць знакам пакінення, паражэння стаў новым пачаткам. У глыбіні смерці нараджаецца абяцанне новага жыцця, абуджаецца блеск вялікоднага вітання. У маўчанні, якое адкрывае Вялікую Суботу, мы бачым світанак новага дня, перамогі любові Бога. Світанак новага дня дазваляе нам інакш бачыць цярпенні. Такім чынам нашыя паразы, нашыя горычы, якія здаюцца быць пазбаўленыя надзеі, стаюць месцам новага святла. Бог усё ахоплівае і ўсё пераўтварае. “Дазволь нам Пане з любоў”ю несці наш крыж, ва ўпэўненасці, што гэтыя цярпенні будуць ператвораныя ззяннем Тваёй Пасхі”,- так закончыў сваё слова да вернікаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.