2010-04-02 12:07:27

Імша Вячэры Пана


У Вялікі Чацвер,1-га красавіка, вечарам Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў у Базыліцы Святога Яна на Латэране, Імшу Вячэры Пана, ў часе якой абмыў ногі 12-м святарам, на памятку жэсту Езуса Хрыста, які Ён зрабіў Апосталам у часе Апошняе Вячэры. Бо Сын Чалавечы прыйшоў не каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць сваю душу на выкупленне многіх.
У казанні Бэнэдыкт 16 гаварыў аб сэнсе Хрыстовае малітвы за Касцёл.
RealAudioMP3
“Раскол у Касцёле, свядомасць таго, што пагражае яго адзінсту, было адною з прычын цярпення Хрыста. Калі абмяркоўваем Ягоныя мукі, мы мусім таксама заўважыць боль Езуса, які вынікаў з таго, што Ягоная малітва не ажыццяўлялася ў жыцці вучняў”,- сказаў Бэнэдыкт 16. “Касцёл нарадзіўся з малітвы Езуса за сваіх вучняў. Гэтая малітва,- як сказаў Пантыфік,- дае нам упэўненасць пераемнасці Касцёла ў гісторыі. У той жа час ёсць для нас выклікам да рахунку сумлення, каб мы ўбачылі, насколькі ў нашым жыцці ажыццяўляецца ўсё тое, чаго Хрыстус прасіў у Айца ў святарскай малітве”.
У сваёй гаміліі Папа спаслаўся на развітальную сустрэчу Езуса з вучнямі, што апісана ў Евангеллі паводле Святога Яна. Яна пачынаецца ад жэсту ўмыцця ног, які ў сімвалічны спосаб ахоплівае ўвесь адкупленне,- адзначыў Бэнэдыкт 16. Пасля абмыцця ног ідзе развітальная прамова, якая ўяўляе сабой сінтэзіс паслання Хрыста. У рэшце рэшт яна ператвараецца ў малітву да Айца за Касцёл.
Далей Папа гаварыў таксама аб неабходнасці пазнання сапраўднага Бога. У гэтым, як сказаў Езус у развітальнай прамове, заключаецца жыццё вечнае. Святы Айцец адзначыў, што жыццё вечнае гэта нешта больш чым толькі існаванне пасля смерці. Справа тут ідзе хутчэй за ўсё, пра сапраўднае і поўнае жыццё, якое пачынаецца ўжо тут на зямлі, дзякуючы спазнанню Бога. Гэтае пазнанне не мае характару чыста знешняга, але ёсць прыняццем абьяўлення, Бога, які абьяўляецца ды ўступлення з Ім у адносіны”,- сказаў Бэнэдыкт 16 падчас Імшы Вячэры Пана.








All the contents on this site are copyrighted ©.