2010-04-02 12:07:45

"Крыжовая Дарога" з удзелам Папы Бэнэдыкта 16


Яшчэ сёння ў праграме ёсць Крыжовая Дарога,- смутны ўспамін аб дарозе Хрыста на Галгофту, якая за пасрэднтцвам тэлебачання будзе перадавацца з рымскага Калізэя на ўвесь свет. Таксама і на Беларусі першы нацыянальны канал ( БТ) будзе весці трансляцыю гэтага здарэння. Запрашаем усіх.
З аўторка 30 сакавіка 2010 г. у рымскіх кнігарнях з'явіліся разважанні Крыжовага шляху кардынала Каміло Руіні, падрыхтаваныя для набажэнства ў Рымскім Калізеі, якое ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 30 тысяч экземпляраў тэксту разважанняў выйшла ў выдавецтве "бібліятэка Editrice Vaticana".

У інтэрв'ю Ватыканскаму радыё кардынал Руіні адзначыў, што асноўным паслана разважанняў з'яўляецца тое, ці бачым мы ва ўкрыжаваным Хрысце сапраўднае аблічча чалавека і Бога. Былы вікарый Рыма падкрэсліў, што важнасць Крыжовага шляху ў Рымскім Калізеі заключаецца не толькі ў вялікай колькасці яго ўдзельнікаў (як Непасрэдных, так і дзякуючы прамой трансляцыі на тэлебачанні), але перш за ўсё ў тым, што дазваляе засяродзіцца на сапраўднай існасці велікоднай таямніцы.









All the contents on this site are copyrighted ©.