2010-04-01 12:41:58

Святая Імша Крыжмы ў Ватыканскай Базыліцы Святога Пятра


Сёння Вялікі ( ці як у нас гаворыцца Страсны) Чацвер. Раніцай ва ўсіх Катэдралных Каталіцкіх Храмах адбываецца асаблівая Святая Імша на ўспамін устанаўлення сакраманту святарства. Літургія носіць вельмі ўрачысты характар. Згодна са звычаям католікаў, у часе Святой Імшы святар блаславіць алей хворых, алей катэхумэнаў і асвячае алей-крыжмы. Увесь год гэтыя святыя алеі будуць выкарыстоўвацца ва ўсіх Касцёлах пры ўдзялянні сакраманту хросту, святарскіх пасвячэнняў, для намашчэння хворых.
На знак лучнасці паміж Пастырам Унівэрсальнае Царквы і ягонымі сабратамі, якія вядуць душпастырскую працу ў розных дыяцэзыях свету, сёння раніцай ў чацвер 1-га красавіка, ў галоўнай Базыліцы Святога Пятра ў Рыме, прайшла спецыяльная Святая Імша “Крыжмы”- на знак адзінства Рымскага Папы са сваімі святарамі. Папа Бэнэдыкт 16 саслужыў яе разам з кардыналамі, біскупамі і святарамі прысутнымі ў гэты час у Рыме.
У сваім казанні, падчас адпраўлення Эўхарыстыі, Святы Айцец сказаў:
RealAudioMP3
Цэнтрам культу Касцёла з”яўляецца Сакрамэнт. Ён абазначае, што Бог загаддзя прыходзіць да нас са сваім дзеяннем, глядзіць на нас і вядзе нас наперад. Цераз дары, якія Ён прымяняе ў сваім служэнні, даходзіць да сустрэчы паміж намі ды Богам. Гэтымі дарамі ёсць: вада, пшанічны хлеб, віно і аліўкавы алей.
У нашым названні “хрысціяне” месціцца таямніца алею. Слова “хрысціяне”, якім вучні Хрыста былі называныя ад самага пачатку народзін Касцёла, паходзіць ад слова “Хрыстос”,- грэцкі пераклад слова “Мэссія”, што азначае “Памазаны”. Быць хрысціянінам абазначае: належаць Хрысту, Памазанцу Божаму, таму, якому Бог даў каралеўства і святарства. Значыць належаць Таму, якога сам Бог памазаў Святым Духам.
У Святой Імшы Крыжмы ў Вялікі Чацвер,- сказаў далей Папа ў сваім казанні,- святыя алеі стаяць у цэнтры літургічных дзеянняў. Асвячаныя біскупам ў катэдральных Касцёлах свету ёсць прымяняныя на працягу цэлага году. Яны паказваюць таксама адзінства Касцёла, гарантаванае Епіскапатам, і прыводзяць да Хрыста , “сапраўднага Пастыра, нашыя душы”, як сцвярджае Святы Пятро. Алей з”яўляецца знакам дабраты Бога, які прыймаецца намі: ў Сакрамантах Хросту, Мірапамазання, але асабліва ў намашчэнні хворых, у якім алей ахвяроўваецца, так сказаць, як медыцына Бога, якая нас ўзмацоўвае і суцяшае. З другога боку прыводзіць нас да ўваскрасення. Такім чынам алей суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця. Святая Імша Крыжмы ў асаблівы спосаб звяртаецца да нас, святароў,- сказаў Бэнэдыкт 16,- яна кажа нам пра Хрыста, якога Бог памазаў як Валадара і Святара. Ён дазваляе нам удзельнічаць у ягоным святарстве, ў яго “памазанні”, ў нашым святарсткім пасвячэнні. Езус ёсць алеем радасці. Гэтая радасць перамагла і адкрыла дзьверы да Хрыста. Як святары, мы з”яўляемся,- як кажа Апостал Павел,- “памочнікі вашай радасці”. У аліўкавым плодзе, ў асвячаным алеі, нас дакранае дабрата Ствярыцеля, любоў Адкупіцеля. Малемся аб тым, каб яго радасць напаўняла нас усё глыбей ды малемся таксама, каб мець магчымасць прыносіць яе назад у свет, які мае так неадкладную патрэбу ў радасці, якая выплывае з праўды.,- сказаў на заканчэнне Імшы Крыжмы Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.