2010-04-01 12:42:38

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана"- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Апавяданьне Эвангельля ад Марка аб ацаленьні апанавага, запазычаны, па ўсёй, відавочнасьці, з больш старажытнай традыцыі, зьяўляецца апавяданьньем аб вызваленьні ад нячыстага духа. Кім зьяўляецца і што сабою ўяўляе гэты нячысты дух? Быць можа, гэта толькі кароткае апісаньне хворага шызафрэніка ці эпілептыка ? А можа быць перасьледвалася толькі мэта паказаць, што нячысты дух дзейнічае на тэрыторыі Галілеі, якую называлі Галілеяй Паганаў, а значыць, местам пражываньня нячыстых духаў?
Без сумнiву, погляды Апосталаў і iх вучняў, якiя распаўсюджвалi і запiсвалi добрую навiну, не маглi цалкам адрозьнiвалiцца ад поглядаў сўчасных iм людзей. Аўтар другога Эвангельля, як і яны, верыў у iснаваньне Шатана, у яго варожае стаўленьне да Бога і да людзей, верыў, што ад злога духа паходзiць усялякае зло, асаблiва хваробы, перасьледуючыя людзей. І паводле эвангелiста, найбольш заўважна дзеяньне Шатана там, дзе распаўсюджана маральнае зло і дзе адсутнiчае вера ў адзiнага Бога. Супраць гэтай дзейнасьцi Шатана і яе сьледстваў скiравана збаўчае дзеяньне Божае, якое на зямлi зьдзейсьняецца праз Месiю. Гэтае служэньне пачалося як раз у “Галiлеi Паганаў”, Езус пачынае яго “адразу”. Такiм чынам, явiцца прысутнасьць Бога там, дзе да гэтага часу панаваў Шатан. Гэтак, першы цуд явiць уладу Езуса, перавышаючую уладу Шатана. Марк разьмясьцiў апавяданьне аб гэтым служэньнi Езуса напачатку свайго Эвангельля для таго, каб паказаць уладу Месii. Менавiта памiж Месiяй і Шатанам узьнiкае эсхаталагiчнае супрацьстаяньне, якое адначасова пацьверджвае выключную прысутнасьць Бога ў сьвеце. Нават калi і раней нiхто не сумняваўся ў тым, што Бог спадарожнiчае народу Iзраiля, але да гэтага iмгненьня нiколi не адбылося такога яўнага процiстаяньня сьвятла з цемрай.
Такiм чынам, гэтае апавяданьне Марка мае асаблiвае значэньне: яно зазначае на наступленьне апошнiх часоў, на якiя спадзявалiся члены Кумранскай супольнасьцi. Апошнiя часы – гэта часы пераможнай бiтвы сьвятла з цемрай, гэта часы яўленьня Моцы, якая перавышае Шатана, часы наблiжэнньня валадарства Божага.
Эсхаталагiчны характар гэтага паведамленьня адлюстраваны нават у крыку нячыстага духа. “Пакінь, што табе да нас Езус Назарэйскі. Ты прыйшоў згубіць нас, ведаю цябе хто ты Сьвяты Божы. Але Езус пагразіў яму, кажучы: маўчы і выйдзі з яго. Тады нячысты дух, устросшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго”.
У iншых месцах эвангельля, дзе апавядаецца аб процiстаяньнi нячыстага духа Езусу Хрысту, Марк гаворыць толькi аб прамаўленьнi нейкiх неартыкуляваных, незразумелых гукаў. Тут жа, на пачатку свайго Эвангельля, Эвангелiст жадаў падкрэсьлiць гэтым крыкам нячыстага той факт, это падзеi, якiя ён апiсвае ў дадзены момант зьяўляюцца, па сутнасьцi, першым процiстаяньнем Шатану. Далейшыя сутыкненнi Езуса з Шатанам будуць толькi пацьверджаньнем і нагадваньнем аб тым, што Езус Хрыстус змог яго.
“Што мне і табе”, цi “што нам і табе” – гэта семiцкi iдыяматычны выраз. ён даволi часта сустракаецца ў Старым Запавеце і мае адрозныя значэньнi ў залежнасьцi ад кантэксту, абставiнаў прамаўленьня і iншых фактараў. Звычайна гэты выраз мае на ўвазе негаваньне слоў iншай асобы. Аднак яно сустракаецца і ў сiтуацыях, калi прамоўца хоча сказаць нешта новае, асаблiвае. У нашым тэксьце гэтыя словы зьяўляюцца звычайным супрацiуленьнем, бунтам супраць прысутнасьцi Сьвятога, пачаткам бiтвы. Нам уяўляецца, што аўтар такiм чынам жадае паказаць нам, што нячысты дух не толькi рэальны, але і вельмi моцны, усьведамляючы сваю моц, ён як бы дражнiць Езуса : Прыйшоў пагубiць нас!
Такое процiстаўленьне служэньню Месii нагадвае старазапаветныя выказваньнi, асаблiва з кнiгi прарока Iсаii, дзе прароцтва аб дне Панскiм зьмяшчае яўнае ўзгадваньне аб перамозе над валадарамi зямнымi і зрыну iх улады.


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.










All the contents on this site are copyrighted ©.