2010-03-31 14:12:38

Папа накіраваў спачувальную тэлеграму Прэзідэнту Расіі пасля тэрактаў у маскоўскім метро



Глыбокі боль і рашучае асуджэнне жудасных актаў гвалту, выказаў Бэнэдыкт 16 ў тэлегараме Прэзідэнту Расіі ў сувязі з замахамі, да якіх дайшло нядаўна ў маскоўскім метро. Падкрэсліваючы, што з прычыны тэракту многія страцілі жыццё, Святы Айцец просіць Дмітрыя Мядзведзева аб пераданні словаў спачування, салідарнасці і духоўнай блізкасці сем”ям загінуўшых. Папа запэўнівае аб гарачай малітве за памерлых і за суцяшэнне з неба для тых, што аплаківаюць іх трагічную смерць. Дасылаючы свае правітанні і блаславенства, Папа ўспамінае ў спачувальнай тэлеграме да кіраўніка расійскае дзяржавы, асабліва тых, якія ў замаху былі параненымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.