2010-03-31 14:12:25

Агульная Аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 31-га сакавіка


Нам вельмі прыемна паінфармаваць нашых слухачоў, што на сённяшянй аўдыенцыі быў прысутны маладзёвы хор з Мінску. Вось словы прывітання Святога Айца беларускаму хору
RealAudioMP3


Сардэчна вітаю маладзёвы хор з Мінска, Беларусь. Паважаныя маладыя людзі, жадаю вам годна ўшанаваць мукі, смерць і ўваскрасенне Нашага Пана. Слава Езусу Хрысту.
У сённяшняй катахэзе Святы Айцец гаварыў аб Літургіі Вялікага Тадня. Гэта галоўныя дні ўсяго Літургічнага году. У гэтым перыядзе мы пакліканыя да малітваў, каб абмяркоўваць таямніцы Мукаў, Смерці і Уваскрасення Хрыста.
Ужо заўтрашняя Святая Імша Крыжмы,- сказаў Папа ў сённяшянй катахэзе,- ўводзіць нас у Тямніцу Вялікага Чацверга. У часе гэтага дня будуць асвечаныя алеі для хворых, катэхуменаў ды крыжма. Святары адноўляць абяцанні, якія склалі прыймаючы сакрамант высвячэння. У гэтым годзе, прысвечаным святарству, гэты акт мае асаблівае значэнне. Пасля абеду мы будзем адпраўляць Святую Імшу ўспамінаючы хвіліны ўстанаўлення Эўхарыстыі. Нанава, спасылаючыся на словы Езуса, якія Ён сказаў ў часе Апошняе Вячэры, мы ўсвядомім сабе, што Ён прысутны пад відамі Хлеба і Віна.
У Вялікую Пятніцу,- сказаў яшчэ Святы Айцец,- мы будзем ўспамінаць Мукі і Смерць Пана. Езус ахвяраваў сваё жыццё дзеля адпушчэння грахоў чалавецтва. Паміж гэтым драматычным здарэннем і Апошняю Вячэраю ўзнікаюць шчыльныя сувязі. У Вячэрніку Хрыстос дае сваё Цела і Кроў, значыць сваё земскае існаванне, Сябе самога, папярэджваючы сваю смерць і пераменьваючы яе ў Акт Любові.
У Вялікую Суботу,- сказаў на заканчэнне Пантыфік,- пануе цішыня. Гэта час чування і надзеі. Веруючыя пакліканыя да малітвы, роздумаў і навернення, каб унутрана адноўленыя маглі з радасцю ўдзельнічаць ў Пасхальнай Літургіі. Ноччу гэтага дня, ў часе ўрачыстае Пасхальнае Вігіліі, цішыня будзе спыненая радасным Аллелюя, якое абвесціць Уваскрасенне Хрыста.
Затым Папа пажадаў вернікам бласлаўлёных Вялікодных Святаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.