2010-03-30 12:41:21

У панядзелак 29-га сакавіка Бэнэдыкт 16 адслужыў у Ватыканскай Базыліцы Святую Імшу ў пятую гадавіну смерці Яна Паўла ІІ



У казанні, ў часе Літургіі Святы Айцец сказаў, што “Палякі павінны ганарыцца Янам Паўлам ІІ, і адначасна сведчыць аб тым, што ён навучаў. “Той, каму было дадзена пазнаць Яна Паўла ІІ і сустрэцца з Ім, мог пераканацца ў тым, як жывою была ў ім упэўненасць “бачання Панскіх даброт у зямлі жывучых”, ўпэўненасць, якая суправаджала яго праз усё жыццё, і якая высветлілася ў асаблівы спосаб у апошнім перыядзе яго зямной пілігрымкі”. Так успамінаў свайго папярэдніка Бэнэдыкт 16. Святы Айцец яшчэ нагадаў, што фізічгнае аслабленне Папы Яна Паўла ІІ, ніколі не парушыла яго непахіснай веры, святла надзеі і гарачай любові.
RealAudioMP3
“Спаліўся” для Хрыста, Касцёла, для ўсяго свету. Аж да канца цярпеў з любові і з любоў”ю”,- сказаў Пантыфік.
“Падобным чынам як Слуга Ягвэ, Ян Павал ІІ быў нястомным прапаведнікам Божага Закону, які ведаў праявіць рашучасць і мужнасць перад варожасцю і непрыняццем,- сказаў Бэнэдыкт 16. Затое на падабенства евангельскай Марыі Караль Вайтыла быў чалавекам шчодрай любові, якая аддае сябе без засцярог.
Звяртаючыся да Палякаў прысутных у Базыліцы Святога Пятра, Бэнэдыкт 16 адзначыў, што іхні вялікі суайчыннік можа быць для іх вялікім пачуццём гонару. “Але вы павінны памятаць, што гэта таксама вялікі выклік, каб вы былі вернымі сведкамі гэтай веры, надзеі і любові, якія заўсёды ён навучаў нас. Праз заступніцтва Яна Паўла ІІ хай вас заўсёды ўмацоўвае Божае блаславенства”,- дадаў у канцы Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.