Учора пачалося габрэйскае сьвята Пэсах, якое адзначаецца ў
гонар вызваленьня з эгіпецкай няволі. Вечарам ва ўсім сьвеце габрэі будуць адзначаць
„сэдэр”, што на мове ідыш азначае „парадак”. На ўрачыстай вячэры зьбяруцца цэлыя сем’і,
а ўсё, што паявіцца на стале, мае сваё значэньне – тлумачыць прафэсар Каталіцкага
люблінскага ўнівэрсытэту Славамір Яцэк Журэк. Ёсьць хлеб – інакш маца, якая зьяўляецца
сымбалем эгіпецкай няволі, ёсьць віно – сымбаль свабоды, харосэт – рэчыва, зь якога
габрэі ў Эгіпце прымусова выраблялі цэглы, марор – горкія травы, якіх мочаць у растворы
вады й воцату, што нагадвае сьлёзы, якія плылі з вачэй габрэяў у эгіпецкай няволі.
Ёсьць яйка – сымбаль жыцьця. Найважнейшай гэтага вечара зьяўляецца хагада – гэта значыць
аповесьць, якую бацькі перадаюць сваім дзецям і такім чынам перадаюць веру ў тое,
што рука Бога ня высахла, і гэтая рука, як змагла адчыніць Чырвонае мора, так і сёньня
зможа дапамагчы ў сучасным сьвеце.Сьвята Пэсах выпадае ў габрэйскай традыцыі на 14-ы
дзень месяца нісан. Нісан – гэта першы месяц габрэйскага рэлігійнага календара. У
Ізраілі Пэсах адзначаецца цягам сямі дзён.