2010-03-29 15:22:27

Праваслаўнае духавенства і супрацоўнікі МНС падпісалі ў Гродне пагадненне аб супрацоўніцтве


23 сакавіка . Гродзенская і Навагрудская епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства надзвычайных сітуацый падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Мэта пагаднення — развіццё і ўмацаванне ўзаемадзеяння ў сферах выхавання і адукацыі, культуры і творчасці, прапагандзе духоўнасці і маральнасці ў грамадстве.
Па інфармацыі агенцтва «БелТА», пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Царквой і выратавальным ведамствам падпісана ўпершыню. Абодва бакі дамовіліся супрацоўнічаць у справе дабрачыннасці, спрыяць умацаванню сям’і, мацярынства і дзяцінства, аказваць псіхалагічную дапамогу залежным людзям, супрацьстаяць развіццю дэструктыўных, экстрэмісцкіх груповак і псеўдарэлігійных вучэнняў.
У межах пагаднення святары правядуць цыкл рэлігійна-культурных бясед сярод супрацоўнікаў падраздзяленняў МНС. Супрацоўнікі ведамства, у сваю чаргу, абавязваліся правесці неабходныя вучэнні па асновах бяспекі жыццядзейнасці сярод духавенства і выхаванцаў нядзельных школ епархій.














All the contents on this site are copyrighted ©.