2010-03-29 15:22:10

Пальмовая Нядзеля ў Віцебску






Падчас Пальмовай нядзелі ў Віцебскай парафіі Святога Духа рэкалекцыі для ўрачоў і замежных студэнтаў-медыкаў, якія навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце праводзіў айцец Марэк Пісарэк OMI з Шуміліна. Разам з медыкамі з Індыі і Шры-Ланкі супольна маліліся сем’і навукоўцаў універсітэта і супрацоўнікаў абласнога шпіталя. Крыжовы шлях, асвячэнне галінак вярбы, чытанне Святога Евангелля паводле апостала Лукі, спевы—гучалі па-англійску. Таксама сакрамэнт споведзі на англійскай мове мелі магчымасць атрымаць замежныя студэнты-медыкі. Нават далёка ад сваёй радзімы на гасціннай зямлі Беларусі будучыя ўрачы адчуваюць еднасць і паўсюднасць Касцёла.









All the contents on this site are copyrighted ©.