2010-03-29 15:21:57

Багародзічная малітва "Анёл Панскі": прасіце міру для Ерусаліму



Тэма Святой Зямлі і міру вярнулася ў канцы Літургіі, падчас малітвы “Анёл Панскі”. “У гэтай хвіліне нашымі думкамі і сэрцам мы у асаблівы спосаб пераносімся ў Ерусалім, дзе здзейснілася Пасхальная Таямніца”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
RealAudioMP3
“Я глыбока засмучаны нядаўнімі канфліктамі і напружаннямі, да якіх зноў дайшло ў гэтым горадзе. Ерусалім з”яўляецца духоўнаю бацькаўшчынаю хрысціян, гэбрэяў і мусульманаў, прароцтвам і абяцаннем ўсеагульнага прымірэння, якога Бог жадае для ўсёй чалавечай сям”і. Мір ёсць дарам, які Бог даручае чалавечай адказнасці, каб чалавек умацоўваў яго цераз дыялог і пашану правоў усіх, шляхам прымірэння і прабачэння. Будзем маліцца, каб усе адказныя за долю Ерусаліма з адвагаю ўзнялі дарогу міру і верна яе прытрымліваліся”,- сказаў Святы Айцец.
Асноўнае разважанне, перад адгаварэннем гэтае марыйнае малітвы, Бэнэдыкт 16 прысвяціў генезісу Сусветных Дзён Моладзі. 25-ць гадоў таму назад, спасылаючыся да Году Моладзі, што тады абвясціла ААН, Папа Ян Павал ІІ звярнуўся да маладога пакалення з памятным заклікам да публічнага вызнання веры ў Хрыста, Які “ўзяў на сябе праблемы чалавека”. З тых часоў гэтая ініцыятыва сталася сапраўдным паломніцтвам моладзі да Хрыста па ўсім свеце. “Сёння я паўтараю заклік Яна Паўла ІІ,- сказаў Бэнэдыкт 16,- да новага пакалення, каб засведчыла лагоднаю і яснаю сілаю праўды тое, каб людзям трэцяга тысячагоддзя, не забракла сапраўднага прыкладу жыцця: менавіта Езуса Хрыста.”- сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.