2010-03-27 10:34:50

У Маскве пасвечаны Япіскап Барысаўскі Веніямін ( Тупека)



23-га сакавіка ў Маскве ў храме Хрыста Збавіцеля ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны архімандрыт Веніямін (Тупека). Рашэнне аб пастаўленні яго ў викарные епіскапы было прынята на апошнім пасяджэнні Свяцейшага Сінода РПЦ, які адбыўся 5 сакавіка. Хіратонію ўзначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Удзельнічаў у богаслужэнні і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, якому якраз сёння споўнілася 75 гадоў. Сярод некалькіх архірэяў, якія прымалі ўдзел у хіратоніі было яшчэ два з Беларусі: архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і Навагрудскі і Лідскі Гурый.
У слове настаўлення да новага епіскапа Патрыярх Кірыл асаблівы акцэнт зрабіў на захаванні царкоўнага адзінства і ўвогуле адзінства ўсходнеславянскіх народаў, "духоўнай скрепя" якіх, на думку Патрыярха, павінна быць Праваслаўная Царква.
Вікарны епіскап гэта епіскап-намеснік кіруючага архірэя, у дадзеным выпадку Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.