Галоўны рабін Ізраэля пяпярэджвае, што зьявілася падробленая маца. За тыдзень да габрэйскай
пасхі паліцыя канфіскавала 7 тонаў гэтага прадукту з фальсыфікаваным сэртыфікатам
кашруту. Згодна з прынцыпамі юдаізму, падчас сьвята, якое адзначаецца ў памяць
вызваленьня габрэяў з эгіпецкага рабства, ня можна спажываць хлеба на заквасцы. Маца
зроблена з мукі й вады, яна павінна быць сьпечаная згодна з рэлігійнымі правіламі
пад наглядам рабіна. Галоўны рабін Ізраэля падазрае, што канфіскаваны хлеб быў
выпечаны зь неадпавенай мукі, і таму загадаў апублікаваць каляровыя здымкі ўпаковак
і разьмясьціць іх у сынагогах з адпаведнай інфармацыяй для вернікаў.