У стварэньні фонду возьмуць удзел Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх
суполак і гарадзкія ўлады. Сродкі будуць накіраваныя на аднаўленьне гістарычнага
аблічча Пакроўскай вуліцы, дзе захаваўся дом мастака. Цяпер у доме — мэмарыяльны музэй Ідэя
зрабіць вуліцу Пакроўскую экскурсійным аб’ектам належыць старшыні Віцебскага аблвыканкаму
Аляксандру Косінцу. Дагэтуль яна не была ўвасоблена ў жыцьцё, хаця грошы на рэалізацыю
іншых ягоных ідэй ужо знойдзеныя і ўкладзеныя — завяршаецца рэканструкцыя плошчы Перамогі
і вуліцы Суворава, зьявілася зона адпачынку на рацэ Віцьбе. На адмысловай прэсавай
канфэрэнцыі для карэспандэнтаў дзяржаўных СМІ, якая адбылася ўчора ў Віцебскім аблвыканкаме,
Аляксандар Косінец паведаміў і пра тое, што вядуцца перамовы з нашчадкамі Марка Шагала
пра магчымасьць экспанаваньня мастацкіх прац майстра — бо ў Віцебску, дзе мастак стварыў
15 карцін, на ніводнай выставе аматары ягонай творчасьці ня бачылі арыгіналаў.