2010-03-26 10:10:34

Ватыкан: больш за 70-т тысяч рымскай моладзі прыбыло на сустрэчу з Бэнэдыктам 16 у чацвер 25-га сакавіка


Сустрэча Святога Айца з моладдзю Рымупрацягвалася гадзіну часу і адбылася ў рамках падрыхтовак да сёлетняга Сусветнага Дня Моладзі, які традыцыйна святкуецца на дыяцэзальным узроўні, ў Вербную ( Пальмовую) Нядзелю.
Кардынал Валліні, Вікары Папы для Рымскай дыяцэзыі, прыпомніў у сваёй прамове да моладзі, што Сусветныя Дні Моладзі нарадзіліся ў 1985-м годзе ў Рыме, на Плошчы Святога Пятра. Тут таксама “навокал любімага папярэдніка Яго Святасці, Пашаныгоднага Папы Яна Паўла ІІ” пачаўся юбілей моладзі, якога кульмінацыйным момантам была Святая Імша на тэрыторыі рымскага ўніверсітэіа Тор Вэргата
Папа Бэнэдыкт 16 ў часе сустрэчы з моладдзю не сказаў прамовы, але адказаў на тры пытанні зададзеныя ўдзельнікамі сустрэчы, і якія прытрымліваліся лозунга сёлетняга дня, які гучыць: “Настаўнік Добры, што я павінен рабіць, каб атрымаць Жыццё Вечнае?” Папа заклікаў слухачоў, каб “не адмаўляліся ад свайго жыцця, таму, што Бог мае план для кожнага з нас”. Прызнаў, што ніхто не можа ўявіць сабе “Жыцця Вечнага”, але мы павінны пачаць разумець, чым яно з”яўляецца, перажываючы яго карэнным чынам. Падкрэсліў, што “найбольш важным ёсць прыказанне любові, Бога і бліжняга, дзякуючы якому мы разумеем, што жыццё не ёсць прыпадкам. Трэба думаць: я ёсць люблены, з”яўляюся неабходным, Бог мае адносна мяне план ва ўсёй гісторыі”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Далей Святы Айцец асаблівы націск палажыў на значэнне адрачэння ў жыцці чалавека. “Так ёсць у спорце,- сказаў,- у любой прафесіі і ў мастацтве”. “Мастацтва быць чалавекам патрабуе адрачэнняў, сапраўдных адрачэнняў, якія не дазваляюць нам упасці ў бездань алкагалізму, наркаманіі, нявольніцтва сэксу і грашэй, ляноты. У першым моманце яны здаюцца быць свабодаю, тым часам ад іх пачынаецца што-раз цяжэйшая да пераадолення няволя. Сапраўдную свабоду стварае імкненне да дабра, гэта яно вырашае аб тым, што жыццё ёсць каштоўным”,- сказаў Папа да моладзі.
Святы Айцец успомніў таксама ролю любові ў жыцці маладых людзей і аб яе правілах. “Сям”я як аснова грамадства, жыццё, якое трэба паважаць як дар ад Бога, сэксуальны лад у адносінах паміж мужчынаю і жанчынаю, грамадскі лад і нарэшце праўда. Гэтыя элементы паказваюць дарогу любові, ўласцівую дарогу” - сказаў на заканчэнне Папа да маладых слухачоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.