Рым.Гісторыя жыцця, смерці і памяці святога апостала Паўла расказаная праз манеты,
знойдзеныя ў грабніцы Апостала паганаў, змешчана ў новай кнізе.
Свае новыя адкрыцці, вышуканыя ў старых манетах, італьянскі прафесар Джанкарла
Альтэры змясціў у прэстыжным томе, апублікаваным толькі што ў друкарні Дзяржаўнай
бібліятэкі Інстытута Італьянскага дзяржаўнага манетнага двора. Прэзентацыя адбудзецца
ў пятніцу, 26 сакавіка ў базыліцы святога Паўла па-за мурамі. Манеты, што неслі
сюды пілігрымы з перыду Вялікай Рымскай імперыі і да сярэднявечча, былі знойдены
пры грабніцы святога Паўла. Гэта сталася археалагічнай сенсацыяй .Усяго скарбніца
мае цяпер каля чатырох тысяч манент розных эпох. Многія тычацца прыжыццёвага перыяду
апостала і да яго пакутніцкай смерці, але, натуральна, найбольшая частка скарбніцы
– манеты больш позніх часоў, отчаканеныя галоўным чынам ў некалькіх манетных дварах
італьянскіх гарадоў, але ёсць і з-замежжа: з Заходняй Еўропы і нават Мексікі. Скарб
выяўляўся падчас раскопак, якія вялі і папаўнялі ды ахоўвалі манахі прылеглага да
Базілікі бенедыктынскага абацтва. У гонар прайшоўшага Году апостала Паўла частка была
аддадзена на дапрацоўку выдатнаму спецыялісту, прафесару Джанкарлу Альтэры, дырэктару
і хавальніку Дэпартамента Манет і медалёў Ватыкану і куратару Апостальскай бібліятэкі.
Праз сотні манет,але таксама і папскіх медалёў, ішло вывучэнне спадчыны , звязанае
у тым ліку і з архітэктурнай гісторыяй базілікі над гробам апостала Паўла, у прыватнасці,
перыяду пажару 1823 , пасля чаго храм быў рэканструяваны. Манеты расказваюць і пра
замураванні і разбурэнні Святых варотаў на юбілейныя гады, дык у многіх адносінах
раскрываецца з іншага пункту гледжання падзея азначэння юбілеяў. Для кардынала Андрэа
дзі Монтедземоло, протаіерэя адной з 4-х найгалаўнейшых базылік Рыму- святога Паўла
па-за мурамі, "такая вялікая колькасць манет расказвае пра веру і адданасць вернікаў
і паломнікаў з усяго свету. Асабліва каштоўныя – манеты з першых гадоў пасля пакутніцкай
смерці Паўла, якая паспрыяла пашырэнню веры ў Рымскай імперыі. Каштоўнасць і ў тым
таксама , што цяпер з дапамогаю тэстаў і іншых нойноўшых навуковых магчымасцей выдаленыя
любыя сумнівы наконт ідэнтычнасці астанкаў пад Папскім алтаром базілікі святога
Паўла, хаця праз паданні. Прадметы, гэты самы скаб ніхто з нас не меў сумніваў і папярэдне,"№-
падкрэсліў кардынал