2010-03-25 14:37:06

Грузія здолела захаваць веру ў стане зняволення пад камуністычным рэжымам...


Але цяпер рызыкуе страціць сваю рэлігійную ідэнтычнасць з прычыны развіцця працэсу секулярызацыі, росту настрояў практычнага атэізму і матэрыялізму.
Такую заяву зрабіў Апостальскі адміністратар Рымска-каталіцкага Касцёла ў Закаўказье біскуп Джузэпэ Пазотто ў сваёй гутарцы з прадстаўнікамі арганізацыі «Дапамога Касцёлу ў нястачы».
Каталіцкі прэлат падкрэсліў, што экуменізм з'яўляецца прыярытэтам для Касцёла ў гэтым рэгіёне і ўказаў на неабходнасць супрацоўніцтва Каталіцкага і Праваслаўнага Касцёлаў, як і сумеснага супрацьстаяння секуляризации. «Прыярытэтнае заданне Каталіцкага Касцёла ў Грузіі –працаваць на карысць экуменізму, дасягаючы ўзаемаразумення з Грузінскай Праваслаўнай Царквой», - сказаў ён.
Далей біскуп Пазотто адзначыў, што поспехам секулярызацыі садзейнічаюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, такія як Інтэрнэт і інш. Праз іх дзейнасць людзі паступова насычаюцца духоўнай атрутай практычнага атэізму і матэрыялізму. «Я баюся, што маладым людзям не хопіць сіл супраціўляцца спакусе», - дадаў ён.
Нават у цяжкія для рэлігіі савецкія часы, калі хрысціянства афіцыйна пераследвалі, Грузія не дазволіла савецкаму рэжыму вырваць веру са свайго сэрца. Аднак зараз гэтая пагроза стала цалкам рэальнай. Прычыны варта шукаць у змяненні ментальнасці, у павароце да матэрыялізму. Змагацца з наступствамі гэтых небяспечных з'яваў у роўнай меры павінны і каталікі, і праваслаўныя.
Галоўная задача Касцёла на сучасным этапе - закласці у новапакліканых хрысціянаў салідны базіс веры з дапамогай грунтоўнай катэхізацыі. Людзі маюць патрэбу ў больш глыбокім веданні Бібліі і праўдаў веры. У дачыненні гэтага вельмі важнай справай з'яўляецца пераклад на грузінскую мову Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, які цяпер ажыццяўляецца пры дапамозе арганізацыі "Дапамога Касцёлу ў патрэбе».








All the contents on this site are copyrighted ©.