2010-03-25 14:36:28

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана".- працяг


Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам і апісаных эвангелістам Маркам.

Менавіта Езус – той, хто супрацьставіцца Шатану і перамагае яго. У гэтым кантэксьце цікава апавяданьне сынаптычных аутараў аб спакушэньні Езуса Шатанам на пустыне. Яно выўляе сутнасны матыў настаўніцкага і месыянскага служэньня Езуса : перамога дабра над злом, перамога над Шатанам.
Такой самы сэнс маюць шматлікія апавяданьні аб ацаленьнях, у тым ліку ацаленьне апанаванага ў Капэрнаўмскай сынагозе, ацаленьне апанаванага з краіны Гадарынскай, ацаленьне дачкі сырафінікіянкі, ацаленьне нямога і Марыі Магдалены. Нават з самага павярхоўнага чытаньня гэтых апавяданьняў аб ацаленьнях і з іншых паведамленьняў аб дзеяньнях Езуса відавочна выцякае, што апанаваньне нячыстыми зьвязана з адрознымі фізічнымі хваробамі. Збаўленьне ад іх зьяўляецца, па сутнасьці сваёй, - выгнаньнем Шатана. На падставе гэтага чытаньня мы можам заключыць, што ўсе хваробы, якія некалі прыпісваліся Шатану, у цяпершні час лічацца проста псіхічнымі захворваньнямі, якія уваходзяць у кампетэнцыю сучаснай псіхіатрыі. З гэтага можна заключыць, што ў хваробах, назалежна ад іх этыялогіі, бачылі сьведчаньне ўлады Шатана над чалавекам.
Такім чынам, Езус, пазбаўляючы чалавека з якой-небудзь хваробы, перамагаючы зло, носьбітам якога зьяўляецца Шатан, сьцьвярджаў сваю ўладу над Шатанам. Таму ўсе гэтыя ацаленьни дэманструюць, што наблізілася ўжо валадарства Божае, што таким чынам наступае канец валадарству Шатана, бо на зямлю прыйшоў той, хто мацней яго.
І гэта значыць, што экзарцызм, цуд ацаленьня ўвогуле, выгнаньне Шатана з гэтага моманту зьяўляецца знакам, які спадарожнічае пабудове валадарства Божага на зямлі.
Першахрысьціянская Царква працягвае барацьбу з Шатанам. У Дзеяньнях Апосталаў, як у Эвангельлях, мы сустракаем шматлікія апісаньні выгнаньня нячыстага. Апосталы і прапаведнікі змагаюцца перш за ўсё з чараўніцтвам і забабонамі, з верай у розных духаў, якія нібыта ўзьдзейнічаюць на чалавечы лёс. Гэтая барацьба накіравана таксама супраць пакланеньня нячыстаму, супраць удзелу ў прысьвечаных яму банкетах. Барацьба вядзецца супраць хлусьлівай мудрасьці, крыніцай якой зьяўляецца Шатан: бо ён спакушае людзей хлусьлівымі тэорыямі і памылковымі вучэньнямі. Шатан стала супрацівіцца дабру, неаднойчы маскируючыся у вобраз добрага анёла. Такім чынам, ідзе несупынная бойка, якая завершыцца на прыканцы часоў падзеньнем Шатана і яго прыхільнікаў.
Ужо прыведзеныя вышэй меркаваньні дазваляюць меркаваць, што ў Новазапаветныя часы лічылася, што вяртаньне здароўя адначасова зьяўляецца вызваленьнем ад улады Шатана, выгнаньнем злога духа. Яно неабавязкова павінна было мець бачны бок і не заўсёды ями спадарожничаў дыялог з Шатанам.
Апавяданьне Эвангельля ад Марка аб ацаленьні апанавага, запазычаны, па ўсёй, відавочнасьці, з больш старажытнай традыцыі, зьяўляецца апавяданьньем аб вызваленьні ад нячыстага духа. Кім зьяўляецца і што сабою ўяўляе гэты нячысты дух? Быць можа, гэта толькі кароткае апісаньне хворага шызафрэніка ці эпілептыка ? А можа быць перасьледвалася толькі мэта паказаць, што нячысты дух дзейнічае на тэрыторыі Галілеі, якую называлі Галілеяй Паганаў, а значыць, местам пражываньня нячыстых духаў?


Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.