2010-03-24 14:42:12

Рада Еўропы асудзіла Беларусь за смяротныя прысуды


Рада Эўропы рашуча асудзіла Беларусь за прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў.
Пра гэта чытаем у супольнай заяве старшыні Камітэту міністраў РЭ Мішэлін Кальмі-Рэй, генэральнага сакратара РЭ Турберна Ягланда й кіраўніка Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Меўлюта Чавушоглу.
Аўтары заявы падкрэсьліваюць, што сьмяротнае пакараньне зьяўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адменена Радай Эўропы пратаколам № 6 Эўрапейскай канвэнцыі аб правах чалавека.
Адначасова яны дадаюць, што РЭ гатовая аказаць Беларусі дапамогу дзеля пераадоленьня „самаізаляцыі’ краіны. Але, калі пытаньне датычыцца правоў чалавека й дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін: неадкладная адмена сьмяротнага пакараньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.