2010-03-24 14:40:11

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 24-га сакавіка


У сённяшяняй катахэзе Святы Айцец пазнаёміў прысутных вернікаў з постацю Святога Албэрта Вялікага.
RealAudioMP3 Нарадзіўся ён у Нямеччыне на пачатку ХІІІ стагоддзя. У маладым узросце пачаў вучобу ў Падове, Італія. Вывучаў там, так званыя, “свабодныя навукі”, але цікавіўся больш прыродазнаўчымі. У Падове ўступіў да Закону Дамініканаў. Чытаў лекцыі ў розных акадэмічных цэнтрах, якія мелі дачыненне да гэтага Закону. Быў аўтарам шматлікіх вядомых твораў,- сказаў далей Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе. У 1248-м годзе яму было даручана заснаваць тэалагічны факультэт на унівэрсытэце ў Кёльн. Дапамагаў яму пры гэтым ягоны вучань Святы Тамаш Аквінскі
Папа Рымскі Аляксандар ІV запрасіў яго да сябе, каб дапамагаў яму ў тэалагічных пытаннях. Затым назначыў яго біскупам Рэгэнсбургу. У 1264-м годзе Папа Урбан ІV згадзіўся на ягонае адмаўленне з біскупскай паслугі і даў дазвол на ўзняцце нанава навуковае працы. Таму, што меў вялікі аўтарытэт дапамагаў у развязцы цяжкіх касцельных пытанняў. Між іншым , Аляксандар Вялікі ў часе Другога Льёнскага Сабору па просьбе Папы Рыгора Х, намагаўся давесці да прымірэння паміж лацінскім і грэцкім Касцёламі. Памёр у 1280-м годзе ў святасці. Быў бэатыфікаваны ў 1622-м годзе, а ў 1931- м годзе Папа Пій ХІ абвясціў яго Святым і Доктарам Касцёла.
Ягоныя працы,- сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Бэнэдыкт 16,- тычацца не толькі філасофіі і тэалогіі, але таксама такіх навук як: фізіка, хімія, астраномія, батаніка ці заалогія. Таму Папа Пій ХІІ назначыў яго патронам вучоных ў галіне прыродазнаўчых навук.








All the contents on this site are copyrighted ©.