2010-03-23 13:48:16

Новая евангелізацыя ў Касцёле: ўклад ўкраінскага місіолага


На факультэце місіялогіі Папскага універсітэта «Урбаніанум» 11 сакавіка адбылася абарона доктарскай дысертацыі па тэме «евангелізацыя дарослых ва Украіне сёння. Абвяшчэньне Евангелля паміж секулярызацыяй і рэлігійным адраджэннем ». Яе аўтар - львоўскі місіолаг Вера Цэнглевiч, ўклад якой у міссіялагічнае даследаванне не толькі для усходнееўрапейскага рэгіёну, але і для ўсяго Касцёла высока ацаніў навуковы калектыў універсітэта.

У сваёй працы спадарыня Цэнглевіч закранае цікавую і актуальную тэму, узгадваючы неабходнасць новай евангелізацыі ва Украіне ў адпаведнасці з навучаннем Кастёла, у асаблівасці – Бенедыкта XVI і Яна Паўла II. Аўтар прапануе новую евангелізацыю як выхад з тупіку, які склаўся ў постсавецкім ўкраінскім грамадстве, якое нясе на сабе раны «homo sovieticus».

У даследаванні падкрэсліваецца магчымы ўклад, які ўкраінскія касцёльныя парафіі, у прыватнасці, Украінскі Грэкакаталіцкі Касьцёл, могуць унесці ў грамадства з дапамогай зацвярджэння евангельскіх каштоўнасцяў у паўсядзённым жыцці. Даследаванне ставіць перад сабой перш за ўсё пастырскія мэты, зыходзячы з перадумовы, што большасць дарослых, якія атрымалі сакрамэнты падчас савецкага рэжыму, не мелі належнай падрыхтоўкі, а пасля набыцця Касцёлам свабоды выявілася вялікая неабходнасць у іх катэхізацыі. Падзенне камунізму вызваліла Украіну ад навязанага атэізму і зрабіла бачным часта гераічнае існаванне хрысціянства; разам з тым яно выявіла духоўны вакуум, выкліканы марксісткай ідэалогіяй, паставіўшы краіну перад рызыкай, што яна будзе запоўнена матэрыялізмам заходняга тыпу, з ажыццяўленнем мадэляў спажывецкай і глабалізаванай культуры. Асаблівым чынам місіолаг узгадвае праблему сучаснага менталітэту, згодна з якім грошы становяцца крытэрыем ўсіх рэчаў.

Досыць цікавай ёсць універсальная перспектыва, з якой спадарыня Цэнглевіч разглядае выклікі, якія стаяць перад украінскім касцёлам. Украінскі Грэкакаталіцкі Касцёл лічыць сваёй першапачатковай задачай інтэграваць патрыстычную, літургічную, кананічную, культурную і музычную традыцыю хрысціянскага Усходу з жывым сведчаннем Евангелля Хрыстовага.







All the contents on this site are copyrighted ©.