2010-03-23 13:48:37

25 сакавіка 2010, у актавай зале Васільянскага Інстытута філасофска-багаслоўскіх даследаванняў ім. мітрапаліта Рутского ў Брюховичах каля Львова адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «70-годдзе Ўкраінскай праграмы Ватыканскага Радыё: гісторыя, сучаснасць, перспектывы»


70-ая гадавіна з дня выхаду ў эфір першай перадачы на ўкраінскай мове з Ватыкану не засталася незаўважанай ў нашай суседняй рэспубліцы. Канферэнцыя з'яўляецца апошняй з серыі мерапрыемстваў, якія адбыліся з нагоды гэтай гадавіны і пачаліся яшчэ 16 сьнежня 2009 году ў васіліянскіх семінарыях розных краін свету, дзе разважалі аб дзейнасці старэйшай у Рыме Ўкраінскай секцыі Ватыканскага радыё і наогул аб значэнні хрысціянскіх СМІ. Гаворка ішла аб сучасным - пра выклікі, якія стаяць перад "4-й уладай - СМІ". У выказваннях пырмаюць удзел духавенства, навукоўцы, каталіцкія журналісты і шматгадовыя радыёслухачы, як і ўсе, хто жадае выказацца. Заключную Канфярэнцыю адкрые арцыбіскуп Іван Юркович, Апостальскі Нунцый ва Ўкраіне, а з прамовамі сярод іншых выступяць: - монсеньор Поль Тэйзе, Сакратар Папскай Рады па Грамадзкіх камунікацыях, Уладыка Сафроній Мудры, шматгадовы супрацоўнік украінскай рэдакцыі Радыё Ватыкана, Анатоль Табачэнка, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай радыёкампаніі Ўкраіны, з якой Радыё Ватыкана ў 2007 годзе заключыла пагадненне аб творчым спаборніцтве.
Даведка. Урачыстае адкрыццё ватыканскай Радыёстанцыі адбылося 12 лютага 1931. У 1939 годзе, пасля далучэння Заходнеўкраінскіх земляў да СССР, львоўскі грэка-каталіцкі мітрапаліт Андрэй Шептыцкі паслаў ганца да Папы Пія XII з просьбай пачаць радыёвяшчанне на ўкраінскай мове. Кіраўніцтва Украінскай рэдакцыяй было даручана айцам-базільянам, а першая перадача выйшла ў эфір 14 сьнежня 1939 г.. Украінская мова была пятаю з тых, якімі перад 2 Сусветнай вайной вялося радыёвяшчанне з Ватыкана.









All the contents on this site are copyrighted ©.