2010-03-22 15:13:23

Рэакцыя на пасланне Святога Айца да Касцёла ў Ірландыі



20.03.2010 г. быў апублікаваны папскі ліст каталікам у Ірландыі. Тэмай паслання стала праблема сэксуальных злоўжыванняў з непаўнагадовымі. Акрамя гэтага Св. Айцец выказаў павагу арганізацыям якія падтрымліваюць ахвяры гэтых злоўжыванняў. Дзве з трох інстытуцыяў дапамагаючых пацярпелым, з задавальненнем прынялі ліст БенедыктаXVI. Яны паважаюць шчырасць Папы які без двузначнасці сцвердзіў, што ірландскі касцёл учыніў цяжкія грахі ў адносінах да непаўнагадовых. Гэтыя арганізацыі з задавальненнем прынялі таксама факт, паводле якога духоўныя асобы якія здзейснілі гэтага тыпу злачынствы, акрамя кананічнага пакарання, павінны стаць таксама прадметам грамадзянскага права.

Між тым, ірландская арганізацыя ахвяраў One in Four крытычна аднеслася да ролі Ватыкана. Вышэй узгаданая арганізацыя лічыць, што недастаткова выразна, удакладнена дысцыпліна Касцёла ў дачыненні да асобаў, якія ўдзельнічаюць у злачынствах адносна дзяцей і падлеткаў.

"З нашага вопыту ў Англіі і Ўэльсе, стала вядома, што самае галоўнае, каб прызнаць і прыняць глыбіню шкоды, прычыненай дзецям, якія сталі ахвярамі гвалту, - сказаў, у сваю чаргу, арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс. У заяве, апублікаванай пасля чытання папскага ліста старшыня канферэнцыі англійскіх Біскупаў адзначыў, што надзейныя працэдуры для забеспячэння бяспекі маладым актуальны і неабходны. Ён лічыць, што любыя скаргі павінны разглядацца аператыўна і ў поўным узаемадзеянні з адпаведнымі ўладамі. Гэтыя працэдуры таксама павінны быць справядлівымі, устойлівымі і эфектыўнымі, а таксама карыстаецца шырокай грамадскай падтрымкай. Арцыбіскуп Нікалс адзначыў, што намаганні па стварэнню надзейнай сістэмы абароны найбольш маладых і слабых ў Брытанскім Касцёле, не гледзячы на тое, што гэта вельмі цяжка і складана, з’яўляюцца адзіным спосабам вырашэння гэтай праблемы.

Прэс-сакратар канферэнцыі біскупаў у Швейцарыі Кс. Вальтэр Мюлер падкрэсліў, што папскі ліст пацвярджае факт, паводле якога, меры прынятыя Касцёлам ў Швейцарыі былі неабходнымі, у дачыненні да вырашэння справаў злоўжыванняў і заклікае ахвяраў абавязкова паведамляць уладам аб злачынстве. Швейцарскі прадстаўнік паказаў, што працэдуры, прынятыя ў 2002 годзе, і зараз ліст Папы з'яўляецца добрай магчымасцю для перагляду і актуалізацыі гэтых справаў. Абат Марцін Вэрлен, які з'яўляецца членам канферэнцыі біскупаў Швейцарыі, у гэтай сувязі, прапанаваў стварыць спецыяльны міжнародны спіс святароў падазраваных у педафіліі, з якога маглі б карыстацца біскупы. Такая ініцыятыва ўжо дзейнічае ў ЗША ў выглядзе анлайнавай базы дадзеных.

Папскі ліст да вернікаў ў Ірландыі, быў з вялікай увагай прыняты і ў Аўстрыі - краіне, якая таксама сутыкаецца з праблемай абвінавачвання духавенства ў сэксуальных дамаганнях. Мітрапаліт Вены кардынал Крыстаф Шенборн назваў гэтую публікацыю "сапраўдным пастырскім лістом", які паказвае праблемы нажаль вядомыя і над Дунаем. Кардынал паведаміў, што ў сувязі з гэтым у Вялікую Сераду ў венскім катэдральным саборы адбудзецца спецыяльнае пакутнае набажэнства.

У сваю чаргу ў Нідэрландах, з'яўленне папскага ліста супала з публікацыяй звестак аб абвінавачваннях духавенства ў злоўжываннях сэксуальнага характару. Разгляданнем гэтага пытання займаецца кансультатыўны камітэт канферэнцыі біскупаў "Дапамога і Закон", які абвясціў, што да гэтага часу атрымана 1 100 такіх звестак. Практычна ўсе яны датычаць перыяду з 1950 па 1970 гг.

Многія аглядальнікі параўноўваюць апошні дакумент па вырашэнню крызісу ў святле пантыфікату апошніх двух рымскіх Св. Айцоў. Яны падкрэсліваюць, таксама вопыт, атрыманы Бенедыктам XVI падчас працы ў Кангрэгацы па справах веравызнання. На жаль, многія журналісты выкарыстоўваць крызіс у Касцёле, каб абвінаваціць ў ім асабіста Папу, дыскрэдытаваць яго, падарваць давер да яго навучання. Відавочна, што вельмі часта мэтай дыскусіяў зусім не зяўляецца вырашэнне сацыяльных праблемаў педафіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.