2010-03-20 11:09:50

У пошуках дыялогу паміж Усходам і Захадам. Пад гэтым оглядам прайшло шанаванне 90-годдзя кардынала Тамаша Шпідліка ў Папскім Усходнім Інстытуце.


Адзінае пасланне духоўнасці, натоленае з адных каранёў, адна школа мастацтва, культуры і палітыкі як на Усходзе, так і Захадзе,- змест яго жыцця і дзейнасці юбіляра, як пра гэта расказвае ватыканская газета “Osservatore Romano”. Заслуга кардынала - натхнёна працаваць над умацаваннем абедзвюх галін хрысціянства з выяваю і беражлівым захаваннем традыцый хрысціянскага Усходу. "Дзе розум спалучаны з сэрцам, слова не толькі навучае, але і стварае жыццё", -сцвярджае прафесар. Дык яго праца разглядаецца не толькі як гісторыя духоўнасці, яна ўяўляе сабой арганічнае багаслоўскае бачанне перспектывы. Сам юбіляр так сказаў пра сабе:”Распаўсюджваў прыгажосць, якая здольна выратаваць у ракурсе багаслоўскага бачання, што ўключае ў сабе ў літургічную сімволіку,бачныя выявы , жывыя гутаркі або пісьмовыя сведчанні веры “
Кардынал Тамаш Шпідлік быў узнагароджаны медалём за яго 40-гадоваую выкладчыцкую дзейнасць у Папскім Усходнім інстытуце . Уручыў яе арцыбіскуп Кірыл Васільеў, былы рэктар навукова-даследчай тэалагічнай установы, а цяпер сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваўі. Намеснік рэктара Шуні Kokaравалайл назваў кардынала: "наш Ліванскі кедр”, надаўшы яму статус жывой лягенды.
Сакрэт метаду выкладання "ШПідлік", па словах айца Мілана Жуста з Папскай рады садзейнічання адзінству хрысціян, заключаецца ва ўменні "бачыць розныя пытанні, якія прадстаўляюць гістарычную, культурную і рэлігійную каштоўнасць, з двух пунктаў гледжання,- эст-овест, усход-захад, паклаўшы асобы Святой Тройцы –Бога Адзінага ў цэнтры ўсяго." Ён азначыў кардынала як духоўнага лідэра, удумлівага даследчыка і выдатнага лектара.
" Гэта сапраўдны святар, які вучыць праз вопыт ўласнага жыцця і духоўнага ўзрастання, і ў Акадэміі ён ёсць і назаўсёды застанецца як "айцец Томаш”; ніхто не звярнуўся да яго Ваша Эксцэленцыя ці прафесар,”- сказаў на урачыстым пасяджэнні айцец Рычард Чэмус, які атрымаў кафедру Усходняй духоўнасці у спадчыну ад кардынала Шпідліка.”Славянскія выраз "ісціна" азначае, што ісціна ёсць нешта жывое , нешта аднаўляючае дыханне. У пазнаванні здабытая праўда, дасягнутая ў кантакце з аб'ектам вывучэння, , не з'яўляецца мёртвым пытаннем, літарай,але выяўляе асобу Бога Жывага ".
“Вера ёсць подзвіг, адзіны гераічны акт, шлях да дасягнення веры штодня з'яўляецца вузкім. Ён можа быць пашыраны за кошт сяброўства, дабрыні, гумару, што мяняе людзей ,іх настрой,кліча следаваць далей тым жа напрамкам,”- сказаў у саю чаргу пра юбіляра айцец Эдуар Фаруджа, дэкан аднаго з факультэтаў у Папскім Усходнім Інстытуце, назваўшы кардынала Шпідліка ў радзе славутых папярэднікаў – тэолагаў Вілера, Хаўшара і Калагрыфава.










All the contents on this site are copyrighted ©.