Лацінскі Патрыярх Ерусаліма Монс. Тваль апублікаваў статыстычныя дадзеныя аб прысутнасці
хрысціянаў у Ярданіі, Ізраілі, Палестынскай Аўтаноміі і Кіпры. Найбуйнейшая хрысціянская
супольнасць знаходзіцца ў Ярданіі, дзе пражывае іх каля 200 тысяч, сярод якіх 50-т
тысяч належыць да Каталіцкага Касцёла. У Палестыне ёсць 54-ы тысяч хрысціян, з чаго
18-ць з”яўляюцца католікамі. Ізраіль мае каля 120-ці тысяч паслядоўнікаў Хрыста,
сярод якіх 27-м тысяч гэта палестынскія католікі. Гэтыя дадзеныя не ўключаюць ў сябе
больш за 50-т тысяч эмігрантаў з Філірін, Румыніі, Шры Ланкі ды іншых краін і 40-т
тысяч ізраільцыянаў рускага паходжання, якія прызнаюць сябе праваслаўнымі. На Кіпры
пражывае 770-т тысяч хрысціян Праваслаўнай Царквы, 200 тысяч мусульманаў, якія жывуць
у паўночнай частцы востраву. Астатнія 60-т тысяч гэта мараніты, армяне, лаціннікі
і гэбрэі. У Ізраілі, Палестыне і Ярданіі колькасць насельніцтва складае каля 16-ці
мільёнаў: з іх 10-ць мільёнаў гэта мусульмане; 5,5 мільёнаў яўрэі і амаль 400-а тысяч
хрысціяне. У лацінскім Патрыярхаце Ерусаліма душпастырскую працу вядзе 85-ць дыяцэзальных
святароў, якім дапамагае каля 30-ць законнікаў: францішканаў, кармэлітаў, айцоў Найсвятога
Сэрца з Бэтграм.