У Ватыкане апублікавана пісьмо аб сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў Кітаі
Клопат аб кітайскіх католіках, якія жывуць у асабліва цяжкіх умовах, выказаў Папа
Бэнэдыкт 16 ў лісце, якое накіраваў Дзяржсакратар Ватыкану да біскупа Кітаю Ан Шуксіна.
Біскуп Шуксін, які раней быў у, так званым, Катакомбным Касцёле, выклікаў хвалю дыскусій
пасля таго, як ў лістападзе мінулага году, ўступіў да Патрыятычнай Асацыяцыі Кітайскіх
Католікаў, вернай камуністычным уладам, сцвярджаючы, што робіць гэта для дабра Касцёла.
Пасля гэтага жэсту, якія многія прызналі як адмову ад веры і ад касцельнае еднасці,
ён напісаў пісьмо да Папы Рымскага, ў якім запэўнівае аб сваёй вернасці Каталіцкаму
Касцёлу і Наступніку Пятра. Адказ на гэтае пісьмо дае кардынал Тарчызіё Бэртонэ. “Апостальская
Сталіца свядомая, што вашая прысутнасць ў патрыятычнай супольнасці выклікае шмат цяжкасцяў
і далікатных пытанняў. У вашай сітуацыі трэба было пазбегнуць такога рашэння”,- піша
кардынал Бэртонэ да біскуп Шуксіна. Аднак далей сцвярджае, што ў сітуацыі, якая
ўзнікла, біскуп Шуксін павінен цяпер клапаціцца як аб верніках так званага “катакомбнага
Касцёла” так і пра “патрыятычных” католікаў. Адначасова Дзяржсакратар Ватыкану ўспамінае
біскупа Джэймса Су Зіміна, які з-за сваёй вернасці Рымскаму Папе шмат гадоў правёў
у турме, і тыкім чынам, быў пазбаўлены кантактаў са сваімі вернікамі. Слых па ім
загінуў у 1997-м годзе. У 2003-м годзе яго бачылі ў паліцэйскім шпіталі ў Баодін,
але праз некалькі дзён ён зноў знік без следу. Кардынал Бэртонэ таксама адзначае
ў пісьме, што Ватыкан ёсць свядомы таго, што некаторыя біскупы з Патрыятычнага Касцёла
былі прымушаныя да святарскіх свядчынаў, але тым не менш, дзейнічаюць у адзінстве
з Апостальскаю Сталіцаю.