2010-03-19 14:45:31

Працягваюцца падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў каталіцкай Царквы, прысвечанага Блізкаму Усходу.


Прыгадаем, ён ад 10 да 24 кастрычніка будзе праходзіць у Ватыкане на тэму «Каталіцкая Царква на Блізкім Усходзе: зносіны і сьведчаньні». Пасля сустрэчы лацінскіх біскупаў арабскіх рэгіёнаў, якая адбылася ў пачатку сакавіка, нядаўна ў Галілеі адбылася сустрэча каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі. Пасля ўступнай духоўнай канферэнцыі аб выкліках для адзінства і аб сьведчанні першых Цэркваў ў святле Дзеяў Сьвятых Апосталаў, іерархі разгледзелі дзейнасць каталіцкіх харытатыўных арганізацый і накіравалі ліст да хрысціянаў Ірака. У словах падтрымкі для шматпакутных Цэркваў Іраку каталіцкія біскупы Святой Зямлі адзначаюць, што «вернікі ў Іарданіі, Палестыне і Ізраілі моляцца і супакутуюць разам з субратамі, выпрошваючы у Бога міласэрнасці.
Сустрэча скончылася ўрачыстай Літургіяй ў намеры Апостальскага Нунцыя ў Ізраілі арцыбіскупа Антоніо Франко з нагоды юбілею яго 50-годдзя святарства.









All the contents on this site are copyrighted ©.